Адзінаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры "Краіна Здароўя"

Дата: 14 июня 2022 в 10:43
210 просмотров

13 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры «Дзень бяспекі». Выхаваўчыя мерапрыемствы праводзіліся пад дэвізам: «Будзь асцярожны заўсёды!».

Падчас праведзеных заняткаў дзеці абагульнялі веды аб правілах паводзін у небяспечных сітуацыях, правілах дарожнага руху, правілах бяспечных паводзін у месцах масавага адпачынку, на вадзе, на чыгунцы, у лесе, на вуліцы і дома. У час хвілінкі бяспекі «Флікер зберажэ жыццё» асаблівую ўвагу засяродзілі на прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму і  абязковым нашэнні флікераў. У працэсе гульні на мясцовасці «Азбука бяспекі» дзеці разам з выхавацелямі знаходзілі небяспечныя месцы вакол нас і вызначалі, як пазбегнуць непрыемнасцей.

На спартыўным мерапрыемстве «Вясёлыя спаборніцтвы» вельмі старанна перацягвалі канат, спаборнічалі паміж камандамі ў эстафеце «Скачкі ў мяхах», забаўна пераносілі паветраныя шарыкі пры дапамозе тэнісных ракетак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.