Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПРАГРАМА профільнага атрада «Юныя краязнаўцы» летняга аздараўленчага лагера «Краіна здароўя»

Дата: 8 июня 2022 в 14:58
Автор: Макась А. А.

ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар ДУА 
«Забалоцкая сярэдняя школа»
____________ А.В.Хламава
«____» ________ 2022года


ПРАГРАМА
профільнага атрада «Юныя краязнаўцы» 
летняга аздараўленчага лагера «Краіна здароўя»
з дзённым наведваннем дзяцей
на базе ДУА  «Забалоцкая сярэдняя школа»
з 01.06.2022 па 21.06.2022 года

 

Праграма вучэбных заняткаў з высокаматываванымі 
вучнямі 5-7 класаў

Тлумачальная запіска

    Праграма правядзення вучэбных заняткаў «Юныя краязнаўцы» распрацавана на аснове праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для V-VII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, планам работы школы з высокаматываванымі вучнямі на 2021/2022 навучальны год.
   Асаблівае месца ў праграме адводзіцца правядзенню практычных, інтэлектуальных, пазнавальна-развіваючых заняткаў, якія садзейнічаюць развіццю цікавасці да роднай мовы, роднага краю, вывучэнні гісторыі роднага краю. Адным з галоўных напрамкаў работы школы з’яўляецца фарміраванне сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, патрыёта. Праграма накіравана  на развіццё і назапашванне навыкаў, неабходных для самаадукацыі, самапазнання і выхавання.
Мэта:

фарміраванне у вучняў сістэмы ведаў пра мову, літаратуру, гісторыю, біяграфіі знакамітых людзей, развіццё пазнання мастацкай прыроды фальклорных і літаратурных твораў, успрыманне літаратуры як мастацтва слова.
Задачы:

замацаванне ведаў раздзелаў мовы (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова, словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, развіццё ўменняў карыстацца мовай у розных відах маўленчай дзейнасці (моўная і маўленчая кампетэнцыя); літаратуры.
фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання гісторыяй і культурай роднага краю;
развіццё сродкамі мовы камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры вучняў;
дапрофільная прадрыхтоўка вучняў.
    Формы і метады навучання: практычныя заняткі, інтэлектуальныя і пазнаваўчыя гульні, конкурсы, відэаэкскурсіі, назіранні, лінгвападарожжы, анлайн-падарожжы, творчыя і навуковыя конкурсы.
На вучэбных занятках прадугледжана стварэнне сітуацый, у якіх навучэнцы будуць не толькі засвойваць веды, але і разглядаць вядомыя алгарытмы засваення ведаў, магчымыя варыянты рашэння той ці іншай лінгвістычнай задачы, уменне прымянення ведаў у маўленчай сітуацыі. Асаблівая ўвага надаецца прымяненню атрыманых ведаў пры рашэнні комплексных лінгвістычных і літаратуразнаўчых заданняў, уменню назіраць, супастаўляць, падбіраць праверачныя словы, правілы, уменню прымяніць веды на практыцы, уменню працаваць з літаратурнымі крыніцамі, навуковымі працамі, слоўнікамі.
Прагназуемыя вынікі
    Вучні павінны ведаць: азначэнні асноўных мовазнаўчых і літаратуразнаўчых тэрмінаў, раздзелаў мовазнаўства на ўзроўні 5-7 класа.
       Вучні павінны умець: вызначаць тэму, асноўную думку тэксту, адрозніваць тэксты, складаць і ўжываць розныя тыпы словазлучэнняў і сказаў, выконваць сінтаксічны разбор словазлучэнняў і сказаў; ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з  вывучанымі правіламі, вызначаць лексічнае значэнне слова, падбіраць да слоў сінонімы, антонімы, амонімы, выяўляць фразеалагізмы, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную ролю, карыстацца тлумачальным і перакладным слоўнікамі.
Літаратура
1.    Валочка Г.М., Зелянко В.У. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы (2010);
2.    Мартынкевіч С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6класы) (2010);
3.    Жуковіч М.В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры (2015);
4.    Яленскі М.Г. Беларуская мова. 5–6 класы.Дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы (2018)
5.    Гамеза Л.М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа: дапам. для вучняў (2012, 2013)
6.    Валочка Г.М., Зелянко В.У. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. ля вучняў (2012);
7.    Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 5 класа. У 2 ч. (2011); 
8.    Новікава Г.Д. Беларуская мова. 5 клас. Апорныя канспекты (2019, 2020);
9.    Кандраценя І.У, Кунцэвіч Л.П.; пад рэд.А.А. Лукашанца Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў(2011, 2013).
10.    Малажай Г.М., Яўдошына Л.І.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (2013);
11.    Бадзевіч З.І. і інш. Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі (2010,2011, 2013);
12.    https://adu.by /https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Арганізацыя выхавання.
13.    https:// adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская літаратура. 

Дадатковыя рэсурсы: 
http://www.belarus.by/ru/travel/heritage – афіцыйны сайт Рэспублікі
Беларусь;
https://www.belstat.gov.by/ – Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь;
https://www.nlb.by/ – Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
http://www.kupalauski.by– Нацыянальны акадэмічны тэатр імя
Янкі Купалы;
http://bellit.museum.by/be–Дзяржаўны музей гісторыі беларускай
літаратуры;
http://bagdanovich.museum.by – Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
http://www.yakubkolas.by – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей
Якуба Коласа;
http://www.kupala-museum.by– Дзяржаўны літаратурны музей Янкі
Купалы;
 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.