Рыхтуемся да алімпіяды
2. Алімпіяда па беларускай мове
3. Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры
6. Матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяды
7. Стварэнне вусных выказванняў
9. Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 2016 н.г.
10. Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 2016 н.г. 11 клас
11. Алімпіядныя заданні 10 клас
12. Алімпіядныя заданні 8 клас
15. Тэхналогія падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Ул. І. Куліковіч
16. Філалагічны аналіз тексту А.С.Дзядова
17. Стылістыка беларускай мовы ў табліцахі схемах С. І. Жураўлева
19. Алімпіядныя Заданні па беларускай мове Я. Н. Марозова
20. Паэтычны слоўнік В.Рагойша
21. Спецыяльныя мастацкія сродкі, іх роля ў тэкстах
22. Экспесіўны сінтаксіс Н.Э.Шандроха
23. Класификация сінтаксічных фігур
Для вас, цікаўныя
Вызначце чацвертае лішняе слова і абгрунтуйце свой адказ:
а ) возера, вока, волас, воблака
б ) Навум, Лявон, Давыд, Тадэвуш
в ) ігліца, імша, ільготны, іржа
Якія словы атрымаюцца, калі:
словы мароз, яр, муж, соль вымавіць у адваротным парадку;
у словах густа, дата, болька, голад, золь першы зычны вымавіць без удзелу голасу;
у словах тук, бэз, баліць, выць, тыкаць, пыльны першы зычны вымавіць як мяккі?
Чалавек жыве ў свеце гукаў. Гукі якіх жывых істот мы называем наступнымі дзеясловамі?
Брахаць –
бзыкаць –
каркаць –
рохкаць –
пішчаць –
выць –
трубіць –
стракатаць –
квахтаць –
варкатаць –
сакатаць –
курлыкаць –
клекатаць –
зумкаць –
кугакаць –
ціўкаць –
Успомніце іншыя дзеясловы, якія абазначаюць гукі жывел і птушак.
Тэма Сінтаксіс"
Заданне 1. Укажыце, чым адрозніваюцца сказы: Ён быў чалавек добры і Ён чалавек добры.
а) Наяўнасцю матэрыяльна выражанай (першы сказ) і нулявой звязкі (другі сказ).
б) Зместам.
в) Тым, што наяўная і нулявая звязкі прыпісваюць дзейніку розныя прыметы.
г) Тым, што наяўная і нулявая звязкі адну і тую ж прымету прыпісваюць дзейніку ў розным часавым плане.
д) Тым, што наяўная і нулявая звязкі прыпісваюць дзейніку адну і тую ж прымету.
Заданне 2. Якой часцінай мовы з’яўляецца слова калі ў сказе Калі ўжо прыйдзе тое лета?
а) назоўнік б) прыметнік в) займеннік г) прыслоўе д) злучнік
Заданне 3. Колькі намінатыўных (назыўных) сказаў выкарыстаў Якуб Колас?
1. Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца. (“Рольнік”) 2. Круглае поле. Узгоркі, каменне. Лес па краях, як сцяна. (“Могілкі”) 3. Ціха. Ночка. Нічагутка навакол не дрогне, хіба толькі дах ціхутка, як стары, застогне. Вёска спіць – пара глухая. Позняя часіна. Не спіць толькі маладая ў школцы дзяўчына. Свеціць лямпа перад ёю, ціха, бы ў магіле. (“Школьная работніца”).
а) ніводнага б) 5; в) 6; г) 7; д) 8.
Заданне 4. Колькі намінатыўных (назыўных) сказаў выкарыстаў Якуб Колас у радках з верша “Песняй вітаю я вас”?
Скінуты межы, свет разгароджан –
Далеч, бязмежны прастор.
Яснае заўтра, дзень наш прыгожы,
Досвіткі, тысячы зор!
а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры; д) пяць.
Заданне 5. Як называюць у мовазнаўстве падкрэсленыя сказы?
Ноч, цемра, глухмень…Мерна і аднатонна падаюць кроплі вады з акна і гулка шлёпаюцца аб сырую зямлю. (Якуб Колас)
а) безасабовыя; б) намінатыўныя; в) пэўна-асабовыя; г) няпоўныя;
д) назыўныя.
Заданне 6. Выявіце памылкі, дапушчаныя ў прапанаваных сказах. Выпраўце іх і патлумачце.
1. Каля опернага тэатра ў Мінску стаіць помнік Багдановіча. 2. Усе выкладчыкі ўніверсітэта – вялікія патрыёты сваёй справы. 3. Трэцяя палавіна снежня была для студэнтаў асабліва напружанай. 4. Вадзім прызначыў сустрэчу свайму сябру ў раёне дзевятнаццаці гадзін. 5. Наступіла лета – пара курортнага сезона.
Заданне 7. Складзіце са слоў сказы і аб’яднайце іх у тэкст. Запішыце. Вызначце стыль і тып маўлення. Укажыце сродкі сувязі сказаў.
Заўвага. Прыназоўнікаў няма.
Дзіўна, што, нас, далёкія, часы, зараджэння, гісторыя, чалавецтва, не, дайсці, ніводны, сведчанне, боль, шчасце, і, пакута, чалавек, закаханы. Колькі, наскальныя, малюнкі, ці пісьмёны, ні, згадваць, колькі, выявы, касцяныя, або, гліняныя, пласцінкі, знакі, старажытныя, пісцы, адшуканых археолагі, ні, праглядваць, колькі, берасцяныя, граматы, або, старыя, пергаменты, ні, вывучаць, нідзе, не, адшукаць, і, след, той, пачуцце, які, выжываць, і, выжываць, душа, чалавечы. Княжыя, рахункі, пісьмы, купцы, запісы, ўраджай, збаны, і, зброя, нататкі, колькасць, паланёныя, час, чарговы, сеча, запісы, купля-продаж, зерне, і, віно, просьба, ўсемагутны, Бог, паспрыяць, справа, а, то, і, падман, гэта, ёсць. А, просьба, да, другі, сэрца, чалавечы, а, прызнанне, шчаслівы, або, пакутны, пачуцце, сваім, няма. Ці, то, таму, што, ўсведамленне, гэты, пачуцце, прыйсці, людзей, пазней, ці, то, таму, што, любы, пачуццё, перамагаць, нязменны, логіка, жыццё, які, быццам, знарок, скрозь, пацвельвацца, і кпіць, ён, або, заганяючы, тупік, або высмейваючы.
Заданне 8. Вызначце тып аднасастаўнага сказа:
Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасля з ціхатой адпачні !..
М.Чарот
1) безасабовы
2) пэўна-асабовы
3) няпэўна-асабовы
4) абагульнена-асабовы
5) назыўны.
Заданні па тэме “Арфаграфія”
Заданне 1. Змяніце або падбярыце аднакаранёвыя словы так, каб літары о, э апынуліся не пад націскам. Ці зменіцца іх правапіс ва ўтвораных словах?
Бор, вока, просты, холад, смолы, сорт, рэдкі, востры, корань, волас, чэрствы, жоўты, горкі, чэсны, шчодры, салодкі, абаронца, грэбці, шоўк, колер, попел, рэўнасць, мова, золата, тэніс, жэст, тэма, матэрыя, тэарэтык, чэх, этыка, хвоя, працэнт, рэйд, Адэса.
Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс а, о.
В…дасховішча, д…маўладальнік, д…ўгавечнасць, чырв…надрэўшчык, мн…гастаночнік, пр…ставалосая, с…нцапёк, выс…кагатунковы, м…вазнавец, ф…тадакумент, вел…крос, ф…таграфія, п…ліглот, ст…годдзе, шт…раз, м…тавел…спорт, кін…ф…таплёнка, к…нтрудар, св…еўладства, аэраф…таздымак, п…літэхнікум, арэх…падобны, шэр…вокі, с…рак…годдзе, аўт…трактар…будаванне, ф…ндасх…вішча, к…рм…нарыхтоўка, м…тавоз, м…тацыкл, м…такрос, р…ўнапраўе.
Заданне 3. Спішыце сказы, устаўце на месцы пропуску літары о, э, а.
1. Ш…паткія к…л…сы ч…пляліся за Аніны рукі, за адзенне, нібы пр…сіліся ўзяць з сабой. 2. Зб…жынка сёння зарунела, і спее к…лас з…л…ты. 3. Х…лад – не г…лад, ноч – не цемень, няма запалак, – затое ёсць кр…мень. 4. Ад н…чных з…м…р…зкаў зямля стала кр…мяністай, гулкай, тр…ва ў с…дку ўся пабялела. 5. Мне вельмі д…бра адчуваць пад н...гамі …сфальт тр…туараў, л…віць с…рцам нейкі асаблівы рытм г…р…дскога жыцця. 6. Нагр…тыя с…нцам ц…гляныя гмахі д…моў дыхалі г…р…чынёй, нібы печы. 7. Калі ўлетку на сонцы не папяч…шся, то ўзімку з х…ладу натр…сешся.
Заданне 4. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
Р…ф…рма, ш…лясцець, пр…сн…в…дны, майст…р, ш…рсцяны, літ…р…тура, ч…мпіён, р…м…нт, с…рц….зн…вец, прыч…саць, ш…р…в…кі, р…стр…саць, р…дк…лессе, лат…р…я, р…зьба, р…сурс, др…в…стой, пан…ль, Хас…, р…зюм…, кап…ла, ж…мчужына, менедж…р, шніц…ль, лід…р, камп’ют…р, Юпіт…р, Од…р, сурв…тка, к…рц…р, п…йдж…р, орд…р, рэйсфед…р.
Заданне 5. Змяніце або падбярыце аднакаранёвыя словы так, каб літары е, ё апынуліся не пад націскам. Растлумачце правапіс галосных у ненаціскных складах.
Бераг, вечар, бяссмерце, ведаць, веліч, адзенне, лекі, елка, жалеза, жыццё, забяспечыць, завершанасць, заезд, маслёнка, клён, сем, мелкі, спёка, дзень, дзесяць, дзевяць, білет, лекцыя, Бельгія, геній, секта, кларнет, кліент, агент.
Заданне 6. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
Т…рызм, ак…м…лятар, Д…най, укл…чаць, ф…ндамент, К…вейт, б…рштын, ж…ры, Н…рберг, Бр…сель, дэб…тант, м…зікл, Ц…мень, м…ск…лат…ра, Т…ркестан, ф…т…рыст, ад’…тант, інтэрв’…, дз…на.
Заданне 7. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс.
В...гн…трывалы, к…рманарыхтоўка, аз…тн…кіслы, м…в…знаўчы, т…рф…ўборачны, ш…сцісот, с…мсот, кр…дыт…здольнасць, с…мнаццаць, к…фір, б…змежны, б…скарысны, н…пісьменны, тыс…ча, м…с…ц, ц…гавіты, сув…зь, бо…зь, се…лка, с…н…касілка, в…рхн…азёрскі, в…лік…душны, в…лікарускі, В…лікабрытанія, в…лікагаловы, м…р…з…ўстойлівы, ільн…валакно, з…рн…ўб…рачны, л…гкаатлетычны, л…д…рэз, крыв…творны, сцв…рджанне, сцв…ржэнне, п…чора, г..ройскі, Х…рсон, ц…гнік, с…мігадовы, жыцц…сцв…рджальны, з…рн…сушылка, в…с…мсот, в…шчун, з…мл…апрацоўчы, гор…ч, в…гн…тушыцель, х…р…кт…рыстыка, др…вастой, канц…лярыя, р…сурс, в…сло, кал…ндар, с…ржант, акрыл…ны, ц…р…монія, бр…зент, р…ф…р…ндум, інж…нер, экз…мпляр, д…фект, кар…спандэнт, в…с…мнаццаць, в…рас…нь, кал…ктыў, п…ч…рк, майст…р, пр…сн…водны.
Заданне 8. Устаўце літары і, ы. Растлумачце іх правапіс.
Без…дэйнасць, без…менны, без…ніцыятыўны, уз…грацца, між…нстытуцкі, раз…сціся, дэз…нфекцыя, з…мшэлы, ц…тата, Транс…арданія, дэз…нфармацыя, н…г…л…ст, контр…гра, т…раж, р…нг.
Заданне 9. Устаўце, дзе патрэбна, прыстаўныя галосныя.
Вока…мгненна, на…лгаць, …мкненне, …мчаць, …лгаць, я …лгу, пакрыцца …ржой, …ржаны, па …льготнай чарзе, …мжаць, …ржышча, …мкнуцца, …мшысты, …рвануць, па…мкнуцца, за…рдзець, за…ржавець, выраб з …льну, сукенка …льняная, пры…мчацца.
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя літары ў наступных словах. Растлумачце іх правапіс.
Ма…н…з, в…н…грэт, акс…ма, п…нер, І…сіф, і…нізацыя, …тацыя, абітур…нт, канв…р, фа…, …хант, л…льны, пл…да, сакв…ж, кал…н, мадз…р, міл…рдэр, б…логія, Гес…д, кард…лаг, эф…п, пал…літ, асац…цыя, б…тлон, энтуз…зм, фартэп…на, І…н, пер…дычны, …даформ, ід…л, д…гназ, ар...л.
Заданне 11. Запішыце словы парамі – па-руску і па-беларуску. Ахарактарызуйце правілы напісання галосных у словах іншамоўнага паходжання.
Биолог, авианосец, авиация, автомобилист, автобиография, аккордеон, бастион, биограф, виолончель, гениальный, грандиозный, диагноз, диаметр, диатез, идеальный, йод, ётация, киоск, леопард, неон, Майя, пианино, район, миллиард, миллионный, майор, фойе, театр, каноэ, фейерверк, идиома, лауреат, идеология, ассоциация, мемориал, ореол, коэффициент, биотоки, аттракцион, пион, диадема, гладиолус, апофеоз, диод, Берлиоз, Иордания, гносеология, реакция, симбиоз, Орлеан, диалект, олимпиада, плагиат, мелиорация, павиан, радио, шпион, зодиак, киоск, антивоенный, цивилизация, имажинист, ритм, трибуна, тираж, стилистика, тигрица, циферблат, ринг, практика, цитрус, античный, Докшицы, демократизм, дизель, радикюль, стерильность, динамо, адажио, фиалка, гиацинт.
Заданне 12. Змяніце або падбярыце роднасныя словы для праверкі напісання зычных.
Стужка, просьба, касьба, перабежчык, пясчаны, аб’ездчык, загадка, дзядзька, мароз, стог, мантаж, уразрэз, барацьба, гразкі, на рэчцы, на кладцы, у хустачцы, грузчык, градка, малацьба, дождж, рэдзька, дарожка, прыказка, носьбіт, гараж, змазка, кораб, галубка, выраз, узмежкі, суседскі, гладкі.
Заданне 13. Запішыце побач словазлучэнні па-руску і па-беларуску. Растлумачце правапіс д, т, дз, ц.
Социальная защита, авторитет, коллектив, дедукция, декабрист, декларация, декрет, деколонизация, действие, держава, демократия, деформация, деятель, диалектика, позиция, диктатура, античность, теология, догматика, теоретическая дискуссия, Тироль, Тихий океан.
Заданне 14. Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі.
Рэзка, адказ, бясколерны, абкатка, касьба, апальванне, адход, абскрэбці, абцяжка, загадчык, адпрэгчы, адцвісці, адчапіць, акорд, бераг, брод, бяскрыўдны, бяззбройны, бязлессе, важкі, дождж, расчараванне, расчыніць акно, рашчыніць цеста, бярэшся, расшыць, разжаліць, расшумецца, вучышся, зжынаць, стараешся, возчык, продаж.
Заданне 15. Устаўце прапушчаныя літары д, т, дз, ц, растлумачце іх правапіс.
С…яна, …ікі, поста…ь, таварыс…ва, …ір, ча…вер, ін…еец, Ар…эк, Ма…вей, …ве, ар…ылерыя, ме…ыцына, каран…ін, ха…ьба, сту…ёны, сту…энт, бар…юр, …ысплей, ерэ…ык, Гаі…і.
Заданне 16. Устаўце літары у ці ў. Растлумачце напісанне слоў.
На …злеску, урачыста-…знёслы, ліноле…м, для …нука, радаснае “…ра”, жанчына-…рач, еса…л, стра…с, кло…н, фа…на, ба…л, со…с, а…каць, ма…зер, мане…р, а…тамат, пакга…з, ла…ровы, рады…с, шэдэ…р, ва …збекістане, па…за, э…каліпт, ла…рэат, е…рапейскі, Люблінская …нія, ва …ладзівастоку, А…рора, …зус, Гродзенскі …ніверсітэт, чулася а…канне, са..на, ра…нд.
Заданне 17. Вызначце, у якіх словах пішуцца падоўжаныя літары, а ў якіх – падвоеныя.
Ган(нн)а, палоз(зз)е, лісц(цц)е, Ін(нн)а, трыц(цц)ац(цц)ю, палес(сс)кі, асудж(ддж)ан(нн)ы, ван(нн)а, мец(цц)а-сапрана, збавен(нн)е, груп(пп)а, вясел(лл)е, сям(мм)ю, тон(нн)а, Іль(лл)я, роўнядз(ддз)ю, збож(жж)а, Адэс(сс)а, мас(сс)аж, ал(лл)ея, суб(бб)ота, крылы(ллі), рэжыс(сс)ёр, адушаўлён(нн)ы, кас(сс)а, мыш(шш)у, Мек(кк)а, пан(нн)а, піц(цц)а, Натал(лл)я, Тац(цц)яна, Юльяна(лляна), грам(мм)атыка, панурасц(цц)ю.
Заданне 18. Перакладзіце словы на беларускую мову. Падкрэсліце літары, якія адрозніваюцца ў абедзвюх мовах.
Корреспондент, баррикада, моллюск, гамма, режиссёр, антенна, терраса, эпиграмма, новелла, баллон, корректура, сессия, аббат, диаграмма, аллергия, миллиметр, колонна, коммюнике, пресса, террор, барокко, агрессия, метал-лист, каравелла, аппендицит, миссионер, авторалли, массаж, компрессор, миллион, муссон, абсцисса, артиллерия, классический, коллега, аббревиатура, ассортимент.
Заданне 19. Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаную зычную. Растлумачце напісанне.
…ольха, …урна, еса…ульскі, па…охрыць, …офіс, за…астрэнне, у…ачавідкі, …об, … урбановіч, па…учок, …унія, …обыск, …отум, …охра, …угал, …унікум, …опіум, …оцат, …уюн, …абласны, на…огул, у…огуле, …увага, Бела…усаў, …оспа, …ойкаць, Матэ…уш, Тадэ…уш, …удзільна, …окісь, …урад, за…ушніцы, …обземлю, ...одступ, на…одшыбе, …окаць, …одум, …одпуск, …обыск, ні…одзін, Радзі…он, …ода, …ом, …усцішна, ці…ун, …ультра, …устрыца, …этулькі, …эй, ад…этуль.
Заданне 20. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і растлумачце напісанне.
Кантрас…ны, праяз…ны, Гумбаль…т, фаршта…т, міласэр…насць, аблас…ны, поз..на, пос…ны, пырс…нуць, віс…нуць, Шмі…т, жалас…лівы, бязлітас…ны, фарпос…ны, ціс…нуць, рас…таноўка, бяс…мерце, ра…шчапіць (ядро), рас…траляны, ра…чоска, бру…чатка, гу…чар, зайздрос…ны, ра…часаць, ра…чыніць (акно), ра…чыніць (цеста), рас…ступіцца, без…зямелле, ра…сада, рас…ол, улас…ны, ро…чына, у…чуваць, пя...чаны, ра…шчодрыцца, націс…ны, ра…скубсці, пя…чаннік, бя…струнны, карыс…ны, …чапіць, намес…нік, ра…сартаваць, ра…зброіць, ра…злаваць, хры…чоны, Бран…т.
Заданне 21. Устаўце і растлумачце, дзе трэба, прапушчаныя літары, якія з’яўляюцца на стыку кораня і суфікса.
Беларус…кі, матрос…кі, хакас…кі, чаву…кі, туніс…кі, прус…кі, маста…кі, салда…кі, адэс…кі, скрыпа…кі, дзяво…кі, уладзівасто…кі, беласто…кі, гарадо…кі, брэс…кі, спаборні…тва, каза…кі, таджы…кі, узбе…кі, (нью) ё(йо)р…кі, касаблан…кі, мін…кі, бас…кі, мно…тва, кня…тва, гара…кі, сусе…кі, старадаро…кі, францу…кі, беся…скі, каза…скі, латы…кі, вол…кі, пецяр…бур…кі.
Заданне 22. Запішыце словы па-беларуску і растлумачце ў іх напісанне спалучэнняў зычных.
Шмидт, устный, бессердечный, поздно, милосердный, Брандт, капустный, отдаленный, несчастный, аванпостный, проездной, Кронштадт, форштадт, форпостный, балластный, счастливый, шестнадцатый, расследовать, беззаконие, областной, безвыездно, расслоиться, скоростной.
Заданне 21. З дапамогай суфікса –ск- утварыце ад назоўнікаў прыметнікі.
Пінск, Днепр, Буг, Ямайка, Дамаск, чэх, Прага, Давыд-Гарадок, Чашнікі, Каўказ, Прусія, Эстонія, Хакасія, Гандурас, Лаос, Вятка, Квебек, таджык, Бангкок, агент, брат, Цюрых, Бог, шах, Чувашыя, Баранавічы, Нагорны Карабах, купец, шавец, парламент, Сілезія.
Заданне 22. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс прыставак.
А…шумець, аб…перціся, у…ход, а…казаць, а…чыніць, а…гукнуцца, а…крыць, у…высіць, бя…донны, у…лессе, бя…межны, а…цяніць, а…дзяленне, бя…крайні, у…помніць, ра…чыніцца, сюр…элізм, ак…амадацыя, а…чуванне, у…таць, ра…сыпаць, бя…межжа, бя…шумна, бя…конца, с…гнуць, …мяншацца, ра…галісты, ад…ача, с…івець, бя…смертны, …мправізаваць, ра…гнуцца, а…рвацца, у…кудлачаны, …начыць, …арганізаваць.
Заданне 23. Устаўце і растлумачце прапушчаныя літары.
Між…нстытуцкі, ды…гармонія, дэ…нфекцыя, у…чуваць, д…сідэнт, а…корд, с…сці, бе…’языкі, ро…чырк, ды…прапорцыя, за…ка, бя…вопытны, кар…эспандэнт, ра…чыніць акно, ра…чапіць, ра…жаліць, ні…чымны, ро…чына, …часце, спад…лба, мед…нстытут, контр…гра, ад…менны, ра…млець, звыш…мпрэза, пан…сламізм, ад…ходзіць, бе…журботна, ра…шумецца, ра…грацца, без…дэйнасць, ра…саднік, рас…ольнік, за…нелы, за…сці, контр…дэя.
Заданне 24. Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў словы. Растлумачце правапіс прыставак.
Без-(бес-, бяз-, бяс-): край, надзея, абарона, імя, плён, памылка, поспех, крыўда, канец, шум.
З-(с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, гнаць, браць, бегчы, рваць, ставіць, жаць, скрэбці, касіць, дзівіцца, кінуць, грузіць, пісаць.
Раз- (рас-, раза-): пускаць, везці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, ганяць, кідаць, капаць, казаць, ламаць.
Заданне 25. Спішыце словы, устаўляючы, дзе патрэбна, мяккі знак. Растлумачце напісанне.
Дз…ве, дзядз…ка, бол…ш, п…едэстал, мен…ш, дз…мухавец, сям…ю, вас…мю, ц…мяны, воз…меш, бац…ка, іс…ці, пес…ня, дз…ме, дзец…мі, сядз…ма, дзес…ць, аген…чык, кон…скі, чэрвен…скі, з..яць, цян…-шан…скі, людз…мі, ашмян…скі, смаргон…скі, з…дзівіцца, шэсц…дзесят, дз..веры, мен…шы, усядз…ся, сям…я, глян..це, любан..скі, маладзен…кі, вясел…е, с…нежны, разан…скі, ледз…ве, венесуэл…скі, бразіл…скі, урал…скі, Куз…ма, Ліпен…ская школа, Чэрвен…скі раён.
Заданне 26. Устаўце прапушчаны раздзяляльны мяккі знак ці апостраф. Растлумачце.
Раз…юшаны, крыў…да, ін…екцыя, Лавуаз…е, В…етнам, салаў…і, Іл…я, Кас…ян, Ул..яна, пад…ём, кан…юнктура, абаў…ю, шмат…ярусны, Васіл…еў, Лаўрэнц…еў, Лук…ян, дзярж…юрвыдавецтва, вераб…і, кур…ер, медал…ён, міл…ён, канферанс…е, п…еса, п…яўка, надвор…е, парц…еры, двукроп…е, куп…ё, біл…ярд, кан…як, аб…інець, ад…ютант.
Заданне 27. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.
Миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьёв, триллион, Двина, зверь, твёрдый, ночь, щёлочь, несёшь, нянчить, меньше, курьёзный, трёхъярусный, здоровье, объективный, субъективный, курьер, карьерист, батальон, пьеса, казанский, пиявка, подъезд, серьёзный, Григорьевич, подъёмщик, Сырдарья, семьянин, объездной, подъёмные, взморье, межъярусный.
Заданне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Растлумачце правапіс вялікай і малой літары.
Б(б)рэсцкія вуліцы, Г(г)рамадзянская вайна, Д(д)ом А(а)фіцэраў, паездка па П(п)алессі, Д(д)ом адпачынку, краявіды Б(б)рэстчыны, В(в)ялікая А(а)йчынная В(в)айна, Б(б)рэсцкая шаша, П(п)алескія вёскі, В(в)асілёвы ўспаміны, К(к)упалаўскія мясціны, К(к)оласаўскія Ч(ч)ытанні, Н(н)авагрудскія славутасці, П(п)олацкае К(к)няства, У(у)сяслаў Ч(ч)арадзей, землі К(к)рывічоў, П(п)ярун расшчапіў дрэва, М(м)інскае прадпрыемства, Б(б)елавежская (П)пушча, Д(д)амоклаў меч, С(с)карынаўскі праспект, С(с)карынавы першадрукі, Г(г)енрых Ч(ч)ацвёрты, Ч(ч)арнаморскі курорт, К(к)аралеўства Ш(ш)вецыя.
Заданне 29. Выберыце правільны варыянт напісання наступных слоў.
К(к)асцюшкі, Р(р)од С(а)пегаў, О(о)’Н(н)іл, Р(р)экс, В(а)рфаламееўская ноч, М(м)аўзер, Д(д)онжуан, К(к)упалазнаўства, Р(р)нтгенаўскі здымак, Л(л)еанарда Д(д)а В(в)інчы, В(в)ан Г(г)ог, С(с)вяты Д(д)ух, Л(е)савік, Р(р)усалка, З(з)мей-Г(г)арыныч, А(а)тлант, К(к)аза-Д(д)зераза, Б(б)ожа мой, Н(н)ептун, Б(б)ярэзінскі біясферны запаведнік, А(а)б’яднаныя А(а)рабскія Э(э)міраты, М(м)ыс Д(обрай) Н(н)адзеі, Р(р)ыа-Д(д)э-Ж(ж)анейра.
Заданне 30. Спішыце, раскрыйце дужкі, напішыце словы з малой ці з вялікай літары. Растлумачце іх напісанне.
(К,к)оласаўскія чытанні, (К,к)рапівоўская творчая манера, (Н,н)асовічаў слоўнік, (К,к)упалаўская стыпендыя, выдавецтва «(Н,н)ародная асвета», (М,м)агеланавў праліў, (М,м)іхасёў сшытак, (А,а)лёнчын аловак, (Г,г)родзенскія паркі, (Б,б)елавежская пушча, (З,з)аходне-Сібірская даліна, (У,у)краінскія стэпы, (Г,г)родзенскі (Дз,дз)яржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, (Б,б)еларускі друк, (С,с)тарыя (Д,д)арогі (пасёлак), (Б,б)аркалабаўскі летапіс, (А,а)хілесава пята, (Б,б)рылёўскі стыль, (М,м)іжнародны жаночы дзень, (Л,л)ітоўская метрыка, (А,а)рганізацыя (А,а)б'яднаных (Н,н)ацый, (Д,д)алёкі (У,у) сход.
Заданне 31. Падзяліце наступныя словы на склады і для пераносу. Параўнайце, ці супадае падзел.
Калоссе, садзіць, аб’ём, ураджай, аджыць, бульба, майка, беспамылкова, адмахнуць, бокс, дрожджы, падзагаловак, стопрацэнтны, каўказскі, ярус, падбегчы, ледзьве, таварыства, словаўтварэнне, дзеепрыслоўе, гарадскі, мовазнаўства, трынаццаць, праўдалюбства, шматгалоссе, каменны, бясспрэчны, безыдэйны, якая.
Заданне 32. Запішыце словы разам, праз злучок або асобна. Растлумачце напісанне.
Фота_мантаж, віцэ_прэзідэнт, васьмі_месячны, бульба_сховішча, трох_літровы, байка_пісец, радыё_механік, лейб_гвардыя, кіна_плёнка,обер_лейтэнант, сацыял_дэмакратыя, віцэ_адмірал, аўта_транспарт, генерал_лейтэнант, паў_метра, паў_Гродна, Заходне_Сібірская нізіна, хата_чытальня, вучні цудоўна_падрыхтаваныя, архі_важны, многа_нацыянальны, пасля_навальнічная свежасць, пакой дрэнна_асветлены, анты_навуковы падыход, сюжэт грунтоўна_прадуманы.
Заданне 33. Запішыце назоўнікі разам або праз злучок. Растлумачце правапіс.
Авія_брыгада, вела_трэк, ды_страфія, а_лагізм, метэа_служба, дву_кроп’е, пан_славізм, віцэ_губернатар, лейб_драгун, аўта_пілот, фота_хімія, аэра_вакзал, кіна_стужка, танц_клас, вярні_дуб, норд_ост, кілават_гадзіна, праца_дзень, чалавека_дзень, блок_пост, экс_сакратар, унтэр_афіцэр, стэрэа_гучанне, макра_свет, красуня_дзяўчына, вакуум_насос, міні_матч, жаба_квакша, сінеча_смуга, гуслі_самаграі, думкі_хмары.
Заданне 34. Запішыце і растлумачце напісанне ўласных назоўнікаў.
Блага_вешчанск, Верхня_дзвінск, Красна_полле, Нава_полацк, Светла_горск, Эль_Кувейт, Петра_заводск, Нар’ян_Мар, Ост_Індыя, Усць_Кут, Верхне_вілюйск, Валга_донск, Інда_кітай, Рыо_дэ_Жанейра, Соль_Ілецк, Улан_Удэ, Сан_Сальвадор, Коста_Рыка, Нікалаеўск_на_Амуры, Буда_Кашалёва, Булонь_сюр_Мэр, Міклуха_Маклай, Бадуэн_дэ_Куртэнэ, Гей_Люсак, Гі_дэ_Мапасан, Салаўёў_Сядой, Васка_да_Гама, Сен_Санс, Ван_Дэйк, Мак_Кінлі, Доўнар_Запольскі, Лопэ_дэ_Вега, Шолам_Алейхем, Кёр_аглы, Турсун_задэ, Людвіг_ван_Бетховен, Восьмая_лінія, фон_дэр_Гольц.
Заданне 35. Утварыце ад словазлучэнняў складаныя прыметнікі, запішыце іх, растлумачце правапіс.
Сельская гаспадарка, дваццаць кіламетраў, добрая якасць, празрысты і сіні, многа струн, Паўночная Асеція, вечна зялёны, першы сорт, шырокі верх, жалеза і бетон, сярэднія вякі, высокая кваліфікацыя, Нагорны Карабах, Байкал і Амур, Старыя Дарогі, Далёкі Усход, светлы і блакітны, Заходняя Сібір, многа вады, Новая Гвінея, Цэнтральная Афрыка, любіць свабоду.
Заданне 36. Запішыце прыметнікі разам, асобна ці праз злучок.
Чыста_беларускі, глыбока_даследаваны, тэрмінова_скліканы, сарака_тонны, яскрава_вызначаны, шмат_разовы, цвёрда_паліўны, кветка_водчы, алма_ацінскі, красна_ярскі, чарна_бровы, паўночна_заходні вецер, канчаткова_вырашаны, залата_косы, маркотна_журботны, усе_магутны, цэнтральна_еўрапейскі, Цэнтральна_Еўрапейская раўніна, перад_цяньшанскі, сто_гадовы, ваенна_абавязаны, празрыста_сіні, горна_алтайскі.
Заданне 37. Запішыце словы разам, асобна ці праз злучок.
На_заўтра, на_зусім, на_колькі, за_летась, на_двая, у_адкрытую, з_большага, у_адно, бес_перастанку, у_шчыльную, да_бяла, с_права, за_тым, ні_за_што, да_шчэнту, на_вобмацак, на_хаду, без_аглядкі, ішлі ў_бок возера, па_беларуску, на_гара, як_раз, як_след, так_сама, што_ночы, у_абцяжку, у_дзень нараджэння, сям_там, спаць па_доўгу, вывучыць на_памяць, па_асобку, па_памяці, што_хвіліны, у_глыб пушчы, па_двое, на_двое, у_двух, па_просту, пад_час, у_ранку, на_век, бес_талкова, не_пад_сілу, не_да_твару, з_гарачкі, як_мага, у_імгненне, на_віду, у_нізе, у_баку закалола, на крыж, перавязаць на_крыж, па_асобку, глядзець у_след, абы_куды, за_мест, хто_сьці, абы_з_якім, хіба_што, усё_роўна, а_ніяк, такім_чынам, па_за, з_паміж, о_го_го, казаў_.
Алімпіядныя заданні
па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.
Аб’ездчык ( ), заімшэць ( ), добрушскі ( ), дожджык ( ), заінець ( ), павільён ( ), салаўі ( ), сшытак ( ), узбекскі ( ), французскі ( ).
Адказы:
аб’ездчык ( 5 ) - [аб’йэшчык]
заімшэць ( 4) - [заімшэц’]
добрушскі ( 5) - [добруск’і]
дожджык ( 4 ) - [дошчык]
заінець ( 4 ) - [зайін’эц’]
павільён (5 ) - [пав’іл’йон]
салаўі (4 ) - [салаўйі]
сшытак (3,4 ) - [шытак, шшытак]
узбекскі ( 5 ) - [уз’б’экск’і]
французскі ( 6) - [француск’і]’
- Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук j (й)
Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны, ад іскры, іхні, іржышча,кліент .
Адказы:
[Ал’імп’іjада], гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, [jaны], ад іскры,[jіхн’і], іржышча,[ кл’іjэнт]
Максімальны бал =2 балы.
3.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.
лес-лёс
воз-рос
рэдка-рэдзька
нос-нёс
маёр-матор
маса-мяса
Адказы:
лес-лёс [э] - [о]
воз-рос [в] - [р]
рэдка-рэдзька [т] - [ц’]
нос-нёс [н] - [н’]
маёр-матор [й] - [т]
маса-мяса [м] - [м’]
4.Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць падаўжэння зычных.
Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.
Адказы:
Каса, праграма, навела, гама, алея, апаратура, група (падаўжэнне не адбываецца ў запазычаных словах);
Суддзя ( падоўжаны гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз); зацішша, граззю, печчу, Таццяна (гукі [ш], [з], [ч], [ц] , у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца падоўжана); ванна, Жанна (словы-выключэнні).
5.Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць прыстаўных гукаў.
Отблеск, образный, омуль, отзыв, оптика, орган, обострённый, отмель, оптом, отпуск, остров, охра,окись, опера, заочник, околица.
Адказы:
Водбліск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о] ),
вобразны (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
омуль ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), водзыў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
оптыка ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), орган ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), абвостраны ( прыстаўны в захоўваецц ў слове востры і ў словах , вытворных ад яго),
водмель (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о],
оптам ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання),
водпуск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
востраў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
вохра, вокіс (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]), опера( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання),
завочнік (прыстаўны в пішацца перад націскным [о] пасля прыставак),
ваколіца( прыстаўны в захоўваецц ў слове вакол і ў словах , вытворных ад яго),
6. Прачытайце. Прааналізуйце гукавы склад слоў і вызначце зычныя гукі, якія не ўтвараюць пары па глухасці-звонкасці. Запішыце гэтыя гукі і ў прыкладах (1-2 словы) падкрэсліце літару, што абазначае гэты гук.
У кожнага свой Купала…
У мяне ён – само змаганне
Сама неўміручая прага
Свабоды, годнасці. Праўды, сяброў. (Е.Лось)
Адказы:
Не ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці наступныя зычныя гукі:
[в]: свой, свабоды; [л]: Купала; [м] : само,змаганне;
[м’]: мяне, неўміручая;
[н]: кожнага, годнасці; [н’]: мяне, неўміручая; [р]:неўміручая,прага;
[й’]: свій, ё[йо]н; [ў]:праўда.
7. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.
1) паказчык-пакасчык-пакашчык;
2) пенс’ія-пен’с’ія;
3) бацька й сын – бацька і сын
4) б’ез ласкі – б’яз ласкі;
5) шчарсц’в’ець –счарс’ц’в’ець –шчарс’ц’в’ець;
6) сх’ема-с’х’ема;
7) смачны –смашны
Адказы:
1)пака[шч]ык;
2)пе[н’с’]ія;
3) бацька [й] сын;
4) [б’аз] ласкі;
5) [шч]ар[с’ц’в’]ець;
6) [сх’]ема;
7)сма[чн]ы.
8.Пастаўце націск у словах.
Дакумент, старэнькі, прынесла, нянавісць, бульбяны, шэсцьдзесят, гушчар, ганьба, каліўца, камель, смуга, ярына, жывіца, навіна, нанач, ветах. запечак, знахар, мезенец, куфар, блукаць, таварыскі.
9. Запоўніце табліцу
Некаторыя асаблівасці вымаўлення зычных гукаў
Правіла |
Прыклады |
|
[зг'інуц'], [ск'ів'іца], [сх'іл'нас'ц'] |
|
|
|
Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]:[дас'в'эччанас'ц']( дасведчанасць), [дыс'п'эччар] ( дыспетчар), а перад ц – як падоўжаны гук [ц'] або як падоўжаны [ц]: [пац'ц'ажарам] (пад цяжарам), [ац'ц'в'іс'ц'і] (адцвісці), [аццадз'іц'] (адцадзіць). |
|
Спалучэнне літар зск вымаўляецца як [ск], а спалучэнне дск – як [цк]: [каўкаск'і] ( каўказскі), [гарацк'і] (гарадскі). |
10.Знайдзіце ў кожным радзе лішняе слова, падкрэсліце яго.
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар. Месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць. Невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка.
Адказы:
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар, месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць,невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка.