Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Работа з адоранымі дзецьмі.

Дата: 6 декабря 2020 в 10:00, Обновлено 6 декабря 2020 в 10:00
Автор: Макась А. А.

Сістэма работы з адоранымі дзецьмі

Навучанне і выхаванне адораных дзяцей – асобны напрамак у педагагічнай тэорыі і практыцы.

         Па-першае, для выяўлення схільнасцей і здольнасцей вучняў павінна быць праведзена вялікая работа, як мага ранняя дыягностыка, сумесна скаардынаваная педагогамі, псіхолагамі, бацькамі.

         І калі такія вучні-зорачкі ёсць – будзьце гатовыя працаваць з імі няспынна і нястомна, пастаянна вышукваць новую інфармацыю, заданні творчага “нестандартнага” характару, пастаянна самому ўдасканальвацца, імкнуцца творча падыходзіць да планавання і правядзення ўрокаў, выкарыстоўваць такія формы і метады, якія дазваляюць вучням рэалізаваць сябе, развіваць абстрактнае мысленне, уменне аналізаваць, класіфікаваць, здольнасць адсочваць і ўстанаўліваць прычынна-выніковую сувязь, параўноўваць альтэрнатыўныя варыянты.

         У сваёй працы я кіруюся асноўнымі прынцыпамі работы з адоранымі дзецьмі:

         1) індывідуалізацыя і дэферанцыяцыя;

         2) забеспячэнне і захаванне душэўнага стану і эмацыянальнага дабрабыту;

         3) стварэнне для вучня сітуацыі поспеху і ўпэўненасці;

         4) сумесная работа вучня над вызначанай праблемай пры мінімальным удзеле настаўніка;

         5) магчымасць выбару вучнем узроўню складанасці кантрольных заданняў;

         6) выкананне рэжыму разумовай працы і адпачынку, дастатковай фізічнай актыўнасці.

         Літаратура – адзіны прадмет у школе, сродкамі якога можна ўздзейнічаць на пачуцці, выхоўваць асобу, фарміраваць каштоўнасныя ідэалы, ацэньваць рэчаіснасць, выказваць свае погляды на жыццё, думаць, разважаць, даваць ацэнку паводзінам і ўчынкам герояў, развіваць уласна мастацкія здольнасці.

         На ўроках літаратуры праводжу выставы-вернісажы ілюстрацый да апавяданняў, конкурсы чытальнікаў, дыспуты, ярмаркі ідэй, завочныя экскурсіі, віктарыны.

         Пры вывучэнні лірычных і эпічных твораў вучні вучацца аналізаваць, “думаць галавой і слухаць душой”, выказваць свае думкі і самі спрабуюць пісаць вершы, апавяданні, водгукі і рэцэнзіі.

         На ўроках літаратуры ў старэйшых класах даю заданні, якія ствараюць праблемную сітуацыю, калі вучань знаходзіцца ў пошуку. Традыцыйнымі сталі заданні “Паразважай і адкажы”, “Раскажы і дакажы”, пытанне “Чаму на вашу думку…?”

         Гэта работа падобна на даследчую дзейнасць, якая садзейнічае развіццю пазнавальных інтарэсаў, самастойнасці.

         І таму, праблемнае навучанне выступае ў якасці аднаго са сродкаў развіцця крэатыўнасці адораных дзяцей.

         Эфектыўнымі сродкамі з’яўляюцца выкарыстанне элементаў педмайстэрняў, тэхналогіі крытычнага мыслення.

         Напрыклад, пры вывучэнні аповесці В. Быкава “Знак бяды” 1-2 вучні атрымліваюць заданні: скласці слоўнік значэнняў “знакаў бяды”; скласці запаведзі “маральнага кодэксу” сям’і Багацькаў, па якіх жылі Пятрок і Сцепаніда; даказаць, што Пятрок – моцная асоба; вызначыць ролю мастацкіх дэталей.

         На ўроках мовы вялікую ўвагу надаю слоўнікавай рабоце, тлумачэнню значэння, этымалогіі слова, увядзенне новага слова ў кантэкст, праводжу “хвілінкі кемлівасці”. Вучні вучацца працаваць з тэкстам, вызначаць тып і стыль маўлення, фармуляваць тэму і асноўную думку, ствараць алгарытмы, апорныя канспекты, ацэнку сваёй работы на ўроку і робяць вывады аб набытых ведах.

         Часта арганізую работу ў групах, парах. Больш здольным вучням даю магчымасць пабыць у ролі настаўніка (растлумачыць новую тэму, праверыць дамашняе заданне).

         Вялікую ўвагу ў рабоце з адоранымі дзецьмі надаю падрыхтоўцы да алімпіяды.

         Правільна спланаваная і арганізаваная работа не толькі на ўроку, але і на факультатыве, у пазашкольны час, на індывідуальных занятках, самастойная праца вучня – усё гэта павінна прывесці да жаданага выніку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.