Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конспекты уроков: 4 класс

Дата: 19 марта 2021 в 17:15, Обновлено 12 ноября 2021 в 11:30
Автор: Макась А. А.

Урок матэматыкі, 4 клас

Тэма: Адзінкі вымярэння часу. Год.

Мэты:

  • Ствараць умовы для азнаямлення вучняў  з адзінкамі вымярэння часу – годам;
  • Спрыяць рвзвіццю уменняў рашаць простыя задачы на вызначэнне часу, удасканальваць вусныя і пісьмовыя вылічальныя навыкі;
  • Садзейнічаць фарміраванню цікавасці да матэматыкі, развіццю кругазора.

Ход урока

  1. Арг. момант
  • Мне вельмі прыемна бачыць усіх вас на уроку. А для паспяховай працы нам сёння спатрэбяцца:
  • уважлівыя вочкі;
  • чуйныя вушкі;
  • лоўкія ручкі;
  • кемлівыя галоўкі.

Ну, і добры настрой.

  • Адгадайце загадку.

Яго ніхто ніколі не бачыў, не ведае дзе ён пачаўся і калі закончыцца. Але кожны чалавек ім карыстаецца. (Час)

- Сёння на ўроку пойдзе размова пра адзінкі вымярэння часу.

  1. Хвілінка чыстапісання
  • Звярніце ўвагу на запісаныя на дошцы лікі.

1, 7, 60, 24

-    Што яны абазначаюць?

-    Прапішыце іх у сваіх сшытках.

4, 30, 31, 12, 365, 366

- А як звязаць гэтыя лікі з тэмай нашага ўрока?

III.    Вывучэнне новай тэмы

1. У сучасным свеце вельмі важна ведаць, што такое час. Пачатак рабочага дня вашых бацькоў, пачатак заняткаў у школе, пачатак спаборніцтваў і нават пачатак перадач па тэлебачанню – усё гэта адбываецца ў назначаны час. Час – гэта самая загадкавая велічыня.

-    Людзі ва ўсе часы ўмелі шанаваць час. Аб гэтым гавораць прыказкі і прымаўкі складзеныя народам.

Абяцанага тры гады чакаюць.

Летні дзень – год корміць.

Хвілінка – час зберагае.

  • Якія адзінкі часу сустракаюцца ў гэтых сказах?
  • Назавіце іх у парадку павелічэння.
  1. Казка “Дзядуля-гадавік”

     Жыў-быў на свеце дзядуля-гадавік. Выйшаў ён аднаго разу у поле, пачаў рукамі махаць ды птушак выпускаць. Узмахнуў першы раз – паляцелі тры птушкі. А птушкі незвычайныя – у кожнай па чатыры крылы, а у крыле па сем пер’яў. Павеяла холадам і марозам.

     Узмахнуў другі раз дзядуля-гадавік – паляцелі яшчэ тры птушкі.Снег пачаў раставаць, на полі з’явіліся першыя кветкі.

     Узмахнуў трэці раз –тпаляцела трэцяя тройка птушак. Стала горача, пачалася спёка.

     Чацвёрты раз узмахнуў гадавік – паляцелі яшчэ тры птушкі. Падулі     

     халодныя вятры, пасыпаў мелкі дождж, падняліся туманы.

  • Пра якіх птушак ідзе размова ў казцы?

(Па правільным адказам фарміруюцца групы вучняў. Чатыры групы: восень, зіма, вясна, лета; па 4 вучня)

  • Чаму ў кожнай птушкі было па чатыры крылы?
  • Чаму ў крыле было сем пер’еў?

Састаўленне табліцы.

1 год = 12 месяцаў

1 м. = 30дз. або 31дз.

1 год = 365дз. або 366дз.

-    Як можна запомніць колькасць дзён у адным месяцы?

3.  Гульня “Кулак”

Фізхвілінка “Праца людзей”

Я буду называць працу людзей. У якую пару года гэта праца выконваецца – вучні той групы павінны ўстаць.

  • Камбайнёры жнуць жыта. (Лета)
  • Трактарысты садзяць бульбу. (Вясна)
  • Булюдозер расчышчае дарогу ад снегу. (Зіма)
  • Пчалаводы збіраюць мёд. (Лета)
  • Садаводы апрацоўваюць галінкі дрэў ад шкодных насякомых. (Вясна)
  • Паляводы збіраюць ураджай морквы, буракоў, капусты. (Восень)
  • Садаводы абвязваюць ствалы маладых дрэў галінкамі елак. (Зіма)

IV.  Замацаванне ведаў

Спаборніцтва ў групах.

    1. Колькі дзён працягваецца восень? Лета? Зіма? Вясна?

(Дзеці у групах запісваюць вызаз і вызначаюць колькасць дзён.)

Адказы прадстаўнікоў груп.

    1. Заданне №3 ст.61

12 дзён снежня + 31 дзень студзеня + 28 дзён лютага + 20 дзён сакавіка = 91 дзень

- Назавіце лік.  (91)

3. Заданне №4 ст. 61 вусна

- За кожны правільны адказ група атрымлівае 1 бал.

4.  Рашэнне задачы №5 ст. 61

Запісаць рашэнне задачы ў групе. Першы правільны адказ 4 бала, другі- 3 бала, трэці – 2 бала, апошні – 1 бал.

  1. Заданне №8 ст.61
  • Вылічыць прыклады.
  1. Работа па картках.

Запішыце:

у сутках: 48 г., 96 г.

у гадзінах: 2 сут., 120 хв.

у месяцах: 3 г., 8г. 4м.

у гадах: 60 м., 84 м

V. Падвядзенне вынікаў урока

- Назавіце адзінкі вымярэння часу ў парадку узрастання.

- Што цікавым было на ўроку?

- Якія заданні выклікалі цяжкасці пры выкананні?

- Якую ролю ў жыцці чалавека адыгравае час?

VI. Рэфлексія

  • Наш час – бяжыць, як пясчынкі ў пясочных гадзінніках. Давайце выявім, хто на якім узроўні спыніўся.
  • Калі ў вас усё атрымалася, вы справіліся з ўсімі заданнямі, вам было ўсё зразумела, то ваша пясчынка будзе на самым дне гадзінніка.
  • Калі на ўроку штосці выклікала цяжкасці, то пясчынка затрымаецца па сярэдзіне гадзінніка.
  • Ну, а калі тэму ўрока вы не зразумелі – то ваша пясчынка застанецца ў верхняй частцы гадзінніка.

Тэма: “Множанне двухзначнага ліку на двухзначны лік”

Мэта: азнаямленне вучняў з алгарытмам пісьмовага множання двухзначнага ліку на двухзначны лік.

Задачы: стварыць умовы для фарміравання паняцця аб множанні двухзначнага ліку на двухзначны лік;

удасканальваць навыкі рашэння задач вывучаных відаў;

адпрацоўваць навыкі вуснага і пісьмовага лічэння;

садзейнічаць развіццю мыслення, увагі, памяці, матэматычнай мовы вучняў;

спрыяць выхаванню сяброўскіх адносін і культуры зносін дзяцей.

Тып урока: камбінаваны.

Ход урока

  1. Арганізацыйны этап.

Празвінеў і змоўк званок,

Пачынаецца ўрок!

Прывітанне, мае маленькія сябры! Я рада вітаць вас на нашым уроку, дэвізам якога будуць словы: “Будзем дружна працаваць і не будем сумаваць”. Чаму менавіта гэтыя словы? Бо любая справа, заснаваная на дружбе, заўсёды прыносіць вялікі плён і задавальненне!

  1. Праверка дамашняга задання: с. 81 № 9.

33068              5079     

(27989 + 40632 : 8) · 4 = 132 272

                600       600

(1200 - 200 · 3) : 2 = 300

                                         8936

404 000 – 17872 : 2 = 395 064

200       1600

(1800 – 800 · 2) : 4 = 50

Для праверкі дамашняга задання выкарыстоўваецца прыём самаправеркі. дошцы запісаны адказы прыкладаў з дамашняга задання:

  1. 272, 300, 395 064,     50.

  1. Асноўная частка.
  • Актуалізацыя ведаў.

Вусны лік.

Настаўнік прапануе выканаць некалькі заданняў з лікамі, адказамі прыкладаў з дамашняга задання. Некалькі вучняў у гэты час выконваюць індывідуальныя заданні (міні-тэсты).

Заданні:

  • Прачытайць лікі.
  • Назаваць найбольшы лік. Вызначце ў ім поўную колькасць дзясяткаў.
  • Прадставіць гэты лік у выгледзе сумы разрадных адзінак.
  • Што абазначае нуль у гэтым ліку.
  • Назавіце лікі, ў якіх адсутнічаюць адзінкі другога класу.
  • Назваць найменшы лік.
  • Размясціць лікі ў парадку ўбывання.

Настаўнік прапануе выканаць яшчэ некалькі заданняў.

  1. Павялічце  лік 702 у 100 разоў. (70 200.)
  2. Паменшыце лік 70 200 на 100. (70 100.)
  3. Выканай дзяленне з астачай: 338 : 60. (5 (аст. 38))
  4. У колькі разоў трэба паменшыць лік 23 000, каб у ім засталося толькі 23 адзінкі першага класа? (1000)
  5. На колькі 1 га большы за 1 м ²? (9 999 дм ²)
  6. Выразі ў гадзінах 7 сутак. (168 г)
  7. Мультфільм пачаўся ў 14 г 40 мін і працягваўся 45 мін. А якой гадзіне скончыўся мультфільм?
  8. Сшытак каштуе 20 капеек. Колькі сшыткаў можна купіть на 6 рубалёў? (30 сшыткаў.)
  9. Параўнайце 1 км і 1 кг. (Выраз не мае сэнсу.)
  10. Знайдзіце дзель лікаў 450 і 0. (На 0 дзяліць нельга.)
  11. Плошча прамавугольніка 320 м². Знайдзіце 2/8 плошчы квадрата. (80 м²)
  12. На бырозе тры галіны, на галінах па 15 апельсінаў. Колькі апельсінаў на галінах? (На бярозах апельсіны не растуць.)

  • Пастаноўка тэмы і мэты ўрока. Матывацыя вучэбнай дзейнасці вучняў.

- Як называецца раздзел матэматыкі, па якому мы зараз працуем? (Адказы дзяцей. Множанне і дзяленне.)

- Скажыце, калі ласка, як і дзе ў жыцці нам могуць спатрэбіцца веды, набытыя пры вывучэнні гэтага раздзела? (Адказы дзяцей. Напрыклад, пры будаўніцтве дома і правядзенні рамонта, пры планаванні сямейнага бюджэту.)

  • Першаснае засваенне новых ведаў.

- Сёння з вамі мы працягнем працу па гэтым раздзеле.

- А зараз, дзеці, я прашу вас, звярнуць увагу на дошку.

На дошцы запіс: 57 · 34.

- Прачытайце выраз.

- Як вы думаеце, чаму сёння мы з вамі будзем вучыцца на ўроку? (Адказы дзяцей.)

- Зыходзячы з гэтага, давайце паспрабуем сфармуляваць тэму нашага ўрока.

Тэма нашага ўрока: “Множанне двухзначнага ліку на двухзначны лік”.

- Давайце паспрабуем вызначыць яго мэту. (Адказы дзяцей.)

- Нам трэба з вамі знайсці значэнне гэтага выразу. 

Ля дошкі працуе вучань.

57 · 34 = 57 · (30 + 4) = 57 · 30 + 57 · 4 = 57 · 3 ·10  + 57 · 4 = 1710 +

+ 228= 1938

- Дзеці, а можа хто-небудзь з вас ведае іншы спосаб рашэння гэтага выразу? (Адказы дзяцей.)

Ля дошкі працуе вучань.

×57

  34

Азнаямленне з алгарытмам множання двухзначнага ліку ка двухзначны.

  • Першаснае замацаванне новых ведаў.

№ 1. Множанне двухзначных лікаў на аснове дыстрыбутыўнага закону множання адносна складання (2 вучні працуюць ля дошкі, далей дзеці працуюць у парах).

Работа ў парах.

Пары атрымліваюць карткі з заданнямі. Неабходна знайсці здабытак двухзначнага ліку на двухзначны (у слупок). Па закаанчэнні работы проводзіцца праверка.

Варыянт 1.

17 · 49 = 833                85 · 26 = 2210              99 · 19 = 1881

Варыянт 2.

29 · 93 = 2697              91 · 19 = 1729              79 · 24 = 1896

Фізхвілінка

  • Замацаванне матэрыялу, вывучанага на папярэдніх уроках.

Работа ў групах.

№ 2. Рашэнне састаўных задач на рух з апорай на чарцёж.

Калектыўная праца.

№ 4. Пабудова розных прамавугольнікаў з аднолькавым перыметрам, вылічэнне і параўнанне іх плошчаў (№ 4).

№ 5. Знаходжанне значэнняў выразаў (№ 5).

      108000                       132

540 · 200 – 5280 : 40 = 107868

727                     36500

65430 : 90 + 73 · 500 = 37227

                    372200

(512237 – 140 037) : 40 = 9305

                               1400

60 · (100100 - 98700) = 84000

  1. Дамашняе заданне.

Заданне на выбар.

Рознаўзроўневыя заданні.

  1. С. 83 № 9
  2. С. 83 № 8, № 9

С. 83 № 8, № 9 + прыдумаць самастойна яшчэ некалькі прыкладаў, запісаць у сшытак і рашыць іх.

- Дзеці, сёння я падрыхтавала для вас на выбар тры віды дамашняга задання.

1 узровень – гэта самае простае заданне: прыклады такога віду, з якімі мы працавалі на ўроку.

2  узровень – гэта такія ж прыклады і задача на рух.

3 узровень – гэта заданні для аматараў матэматыкі: прыклады новагу віду, задача на рух і + дадатковае заданне. Заданне заключаецца ў тым, што вам самастойна неабходна скласці некалькі прыкладаў вывучанага віду і знайсці іх значэнні.

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

-  Дзеці, давайце яшчэ раз успомнім тэму нашага урока. (Адказы дзяцей.)

- Скажыце, калі ласка, чым мы займаліся на ўроку? (Адказы дзяцей.)

- Закончыце сказы:

  • На ўроку я навучыўся…
  • Мне было цікава…
  • Мне было цяжка…
  • Дома я раскажу бацькам…
  • Мне трэба…

- А зараз даваце з вамі яшчэ раз звернем сваю ўвагу на дэвіз нашага ўрока: “Будзем добра працаваць і не будзем сумаваць!” Скажыце, калі ласка, ці атрымалася ў нас дружна працаваць на ўроку? Якую карысць, якіп лён,  на вашу думку, прынесла гэтая праца?  (Адказы дзяцей.)

Дружба – робіць працу лёгкай, а праца робіць дружбу сапраўднай і крэпкай.

ТЭМА:

ЛІК І ЛІЧБА 5

Мэты вывучэння тэмы: пазнаёміць з лікам і лічбай 5; вучыць пазначаць лікам 5 Колькасць мностваў, якія складаюцца з пяці элементаў; навучыць пісаць лічбу 5.

Вусныя і практычныя практыкаванні

1. Лічэнне груп прадметаў. На дошцы па чарзе дэманструюцца групы прадметаў па 2, па 3, па 4, па 5 (напрыклад, 3 скрынкі алоўкаў па 4 алоўка ў кожнай). Прапануецца адказаць на пытанні аб колькасці прадметаў у кожнай групе ("колькі алоўкаў у адной скрынцы?» ) і колькасці груп ("колькі каробак?»).

2. Прапануецца размясціць 9кругоў у 2 рады так, каб у другім радзе было на 1 круг больш. Высвятляецца, што ў першым радзе атрымалася 4 круга, у другім 5.

3. Настаўнік выстаўляе на наборнае палатно 4 квадрата, дадае яшчэ 1 квадрат. Удакладняецца, што квадратаў стала 4, ды яшчэ 1. Выконваецца адпаведны запіс на дошцы: 4 + 1. Высвятляецца, што за ўсё стала 5 квадратаў. Дэманструецца лічба 5. Запіс на дошцы дапаўняецца: 4 + 1 = 5. Навучэнцы разам з настаўнікам выконваюць аналагічную працу на парце. Удакладняецца, як зноў атрымаць 4 квадрата (прыбраць адзін квадрат).

Праца з вучэбным дапаможнікам

Тлумачэнне новага матэрыялу.

Тлумачэнне праводзіцца аналагічна знаёмству з лікам і лічбай 2 (урок 10).

Заданне 2. Навучэнцы павінны разгледзець левую схему, прыведзеную ў навучальным дапаможніку, растлумачыць, як утворыцца лік 5 і прачытаць адпаведнае роўнасць: 4 + 1 = 5. Аналагічна праводзіцца работа з правай схемай і адпаведным роўнасцю.

Заданне 3. Заданне на Параўнанне лікаў на практычнай аснове (з дапамогай «лікавых фігур»). Навучэнцы з дапамогай картак з лікамі і знакамі параўнання складаюць запісы на партах.

Заданне 4. Заданне на рахунак прадметаў і вылучэнне мностваў, якія змяшчаюць пяць элементаў. Трэба, каб навучэнцы самі задалі пытанні, на якія можна адказаць словам «пяць».

Заданне 5. Заданне на ўстанаўленне адпаведнасці паміж сюжэтным малюнкам і схемай. Спачатку вучні павінны выбраць схему, адпаведную сюжэтнага малюнка, а затым растлумачыць выбар знака «+» або «–». Потым яны з дапамогай картак з лікамі і знакамі дзеянняў складаюць запісы на партах.

Заданне 6. Трэба вызначыць, у якім парадку павінны быць размешчаны малюнкі ў інструкцыі па выпяканні бліноў. Пры адказах вучні называюць колер рамкі.

Вучні павінны паказаць правільны варыянт запісу шэрагу лікаў ад 1 да 5.

Заданне для выканання ў сшытку.

Вучні запісваюць у сшыткі тройкі паслядоўных лікаў. Можна ўдакладніць заданне, паказаўшы на тое, што для яго выканання трэба ведаць, паміж якімі лікамі размешчана лік 2 (4, 3).

Праца з сшыткам

Заданне 1. Матэматычная пропіс. У першай і другой рабочых радках навучэнцы пішуць лічбу 5. Праца праводзіцца аналагічна знаёмства з напісаннем папярэдніх лічбаў. У трэцяй рабочай радку навучэнцы пішуць адказы да прыкладаў. Для атрымання адказу на чацвёртай рабочай радку вучні размалёўваюць клеткі так, каб атрымаліся схемы да прыкладаў.

Заданне 2. Заданне на ўстанаўленне адпаведнасці паміж мноствам пэўнай колькасці і лікам. Прапануецца злучыць карцінку з выявай мноства пэўнай колькасці (напрыклад, чыгуна з трыма кветкамі) з адпаведным лікам (карткай з лічбай 3).

Заданне 3. Прапануецца вызначыць паслядоўнасць лепкі снегавіка дзяўчынкай і хлопчыкам. Трэба паставіць у» акенцах " пад кожным Снегавіком лічбы, якія паказваюць парадкавы нумар этапу працы (як снегавік выглядаў на першым, другім і т. д. этапах працы).

Заданне 4. У табліцы патрабуецца запісаць з дапамогай лічбаў колькасць фігур кожнага віду, выяўленых на малюнку злева. Высвятляецца, што маленькіх трыкутнікаў 4; вялікіх трыкутнікаў (трыкутнікаў, якія складаюцца з двух маленькіх) – 4; квадратаў – 1.

ПИСЬМО

Урок 13. Вялікая і малая літара М

Мэты: забяспечыць знаёмства навучэнцаў з новай літарай, яе назвай ("Малая и вялікая літара Эм"); засваенне спосабу напісання літары “Л”; замацаванне асноўных гігіенічных правілаў пісьма (пасадка, сшытак, ручка); развіццё агульнавучэбных уменняў і навыкаў (уменне карыстацца пісьмовымі прыладамі, кантраляваць і ацэньваць вынікі дзейнасці); выхаванне культуры пісьмовай мовы.

Абсталяванне: Вучэбны дапаможнік "пропіс 1" (с. 22); плакаты з ВНД "Уводзіны ў школьнае жыццё»: "Асноўныя правілы ліста".

Ход урока

1.Арганізацыя пачатку ўрока

-Усміхніцеся сённяшняму дню, падарыце усмешкі адзін аднаму, а зараз усміхніцеся і мне.

Я вас з усмешкай на уроку сустракаю

І поспехаў вам усім жадаю.

2.Актуалізацыя апорных ведаў.

Паўтарэнне асноўных правілаў пісьма: правільная пасадка, становішча сшытка на парце, уменне трымаць ручку (аловак). Дзеянні суправаджаюцца вершам.

-Давайце ўспомнім,з якой літарай мы пазнаёміліся на мінулым уроку?(Л).Якой бывае літара л?(Вялікая і малая).

-Добра. Мы з вамі далей працягваем вывучаць нашы літары.

3. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

Адгадайце загадку:

Рукі мыць пайшла Людміла

Ёй спатрэбілася … (мыла)

На паляначку вясной

Прыбыў увесь народ лясны-

Выйшаў з нары зайчышка

А з бярлогі … Мішка

-Давайце зараз вымавім гэт слова. Колькі ў ім складоў?(2)

Назавіце 1 складу слове мыла(мы)

2?(ла)

На які склад падае націск?(на 1)

З якога гука пачынаецца гэтыя словы?(м)

Як вы яго вымаўляеце цвёрда ці мякка?

-Добра. Дзеці,сёння на уроку мы навучымся пісаць вялікую і маленькую літару М

4. Работа ў “Пропісі”

Супастаўленне надрукаванай і пісьмовай літары М.

На што падобная літара М( на арэлі)

Назавіце элементы літар, з якіх складаецца літара м?

Фізкультхвілінка

Паднімая плечыкі

Прыгаюць кузечыкі

Прыг-скок, прыг-скок.

Стоп! Селі.

Траву паелі,

Цішыню паслухалі.

Вышэй, вышэй, высока,

Прыгаюць на дыбачках(носках) лёгка.

Гульня “Пазлы”(с.21)

Дзеці распазнаюць і называюць элементы літар. Настаўнік паказвае элемент на дошкі, напаміная паслядоўнасць яго  напісання. Дзеці абводзяць па контуры.

5. Гімнастыка для пальчыкаў

Пальцы ў хованкі гулялі (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)

І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)

Раз, два, тры, Раз, два, тры. Дзе галоўкі? (Паварочваюць кулакі ў бакі.)

Вось яны! (Паказваюць пальцы.)

6. Знаёмства з новым элементам пісьма

Паказ напісання настаўнікам

-         Маленькую літару м пачынаем пісаць трохі ніжэй сярэдзіны рабочага радка.Пішам плаўную лінію знізу уверх:злева направа прапісваем закругленне, касаемся ніжняй лінейкі, плаўна вядзем лінію уверх, адхіляючыся управа, да верхняй лінеечкі.Зверху ўніз апускаем прамую лінію, не даходзячы да ніжняй лінейкі, робім закругленне управа, кранаемся ніжняй лініі і вядзем лінію уверх,  адхіляючыся ўправа, да верхняй лінейкі рабочага радка. Затым зноў уніз апускаем прамую, не даходзячы до ніжняй лініі, робім закругленне ўправа, крануўшыся ніжняй лініі.

Пісьмо ў паветры

Абводка адваротнай стараной ручкі

Пісьмо па контурным лініям

Самастойнае пісьмо літары

Самаацэнка.

-         - Вялікую літару М пачынаем пісаць трохі ніжэй сярэдзіны рабочага радка. Пішам доўгую плаўную лініію знізу уверх: злева направа прапісваем закругленне, касаемся ніжняй лінейкі, плаўна вядзем лінію уверх, адхіляючыся управа, да сярэдзіны нерабочага радка. Зверху ўніз пішам прамую лінію, не даходзячы да ніжняй лінейкі, робім закругленне управа, кранаемся ніжняй лініі і вядзем лінію уверх,  адхіляючыся ўправа, да сярэдзіны нерабочага радка. Затым зноў уніз апускаем прамую, не даходзячы до ніжняй лініі, робім закругленне ўправа, крануўшыся ніжняй лініі.

Пісьмо ў паветры

Абводка адваротнай стараной ручкі

Пісьмо па контурным лініям

Самастойнае пісьмо літары

Самаацэнка.

7. Замацаванне вывучанага матэрыяла

-Вывучэнне скорагаворкі

Не шкадавала мама мыла

Мама Мілу мылам мыла.

- Назавіце мне словы, якія пачынаюцца на літару М.

- Назавіце кветкі, у якіх ёсць гук (м)?(мак, рамонак,маргарыткі)

- Пералічыце цацкі, у назве якіх ёсць гук (м)?(машына, мядзведзь, мышка)

8.Падвядзенне вынікаў урока

МАТЭМАТЫКА                          4 КЛАС

Тэма. Адзінка вымярэння плошчы: квадратны дэцыметр

Мэты: пазнаёміць з адзінкай плошчы - квадратным дэцыметр; удасканальваць вылічальныя ўменні і навыкі; замацоўваць уменне рашаць задачы; развіваць матэматычныя здольнасці, аперацыі мыслення; выхоўваць цікавасць  да матэматыкі

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік (ч. 1), рабочы сшытак, геаметрычныя фігуры, карткі з лікамі 60 000, 50 000, за 27 000, 15 000, 13 000, 12 000, 3000 і на адваротным баку - з літарамі слова « плошча».

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў.

1. Дадзены геаметрычныя фігуры - круг і квадрат - розных колераў (як паказана на малюнку). Трэба перанумараваць малюнкі ў парадку павелічэння плошчы квадрата.

          

         

2. Вызначыце лішнюю велічыню.

27 кг, 3000 г, 270 км, 35 кг, 30 г

4200 см 28 000 м, 1000 км, 100 см<sup>2</sup>, за 36 000 мм

3. Запоўніце пропускі ў схеме.

               · 9         -12 000             · 4            : 5              +38 000                 - 37 000

3000

Перавярніце карткі з лікамі ў парадку памяншэння і прачытайце слова. (Плошча.)

60 000

50 000

27 000

15 000

13 000

12 000

3000

П

Л

О

Ш

Ч

А

3. Паведамленне тэмы ўрока. Пастаноўка мэтаў праз праблемную сітуацыю

- Сёння гаворка зноў пойдзе пра плошчу. Як можна вымераць плошчу? Якую велічыню вымярэння плошчы вы ўжо ведаеце? (см<sup>2</sup>.)

- Давайце праверым, як вы вымералі плошчу падручніка, парты.

- А калі б давялося вымяраць плошча дошкі? Які вывад можна зрабіць? (Вывад: трэба выбраць іншую велічыню вымярэння плошчы.)

- Як вы думаеце, якая тэма нашага ўрока? Якія задачы мы паставім перад сабой? (Пазнаёміцца ​​з новай велічынёй і прымяніць яе на практыцы пры вымярэнні плошчы.)

Фізкультхвілінкі

4. Вывучэнне новай тэмы

- У вас на партах ляжыць квадрат. Вымерайце яго даўжыню. Колькі гэта сантыметраў? дэцыметраў?

- Ці зручна будзе вымяраць плошчу парты такім квадратам?

- У матэматыцы квадрат са стараной 1 дм мае плошчу 1 дм<sup>2</sup>.

- Запісваецца так: 1 дм<sup>2</sup>

— Давайце вымерны плошчу парты новай велічынёй.

5. Замацаванне раней изученного

С. 66, № 1 (вусна).

С. 66, № 2. Пры рашэнні задачы карысна намаляваць схемы.

< >2400: 4 = 600 (дм<sup>2</sup>) - плошча чацвёртай часткі;2400 - 600 = 1800 (дм<sup>2</sup>) - плошча падлогі, якую яшчэ трэба пакрыць 2400 дм<sup>2</sup> паркетам;1800: 2 = 900 (дм<sup>2</sup>) - такую плошчу падлогі застанецца пакрыць паркетам.

Даўжыня                                       

Шырыня                         24 дм

24: 3 = 8 (дм) - шырыня;

24 - 8 = 16 (дм) - даўжыня.

Значыць, стораны прамавугольніка - 16 дм і 8 дм.

С. 66, № 3 (з каментаваннем).

С. 66, № 4, 5 (каля дошкі з тлумачэннем).

С. 66, № 6. Вучні рашаюць задачу на аснове ўзаемасувязі адлегласці і часу.

< >264: 3 = 88 (км / г) - скорасць таварнага цягніка;297: 3 = 99 (км / г) - скорасць пасажырскага цягніка;99 - 88 = 11 (км / г) - значыць, скорасць пасажырскага цягніка больш.

                                 –15        +15

На схеме бачна, што для рашэння задачы трэба 15 памножыць на 2, - на другой паліцы стала на 30 кніг больш, чым на першай.

Фізкультхвілінкі

- Каб рашыць задачу № 8, неабходна параўнаць яе з папярэдняй. На якой паліцы кніг стала больш? Давайце паразважаем. Калі з першай паліцы на другую пераставілі 15 кніг (схема 1), а з другой на першую таксама пераставілі 15 кніг, то ці зменіцца колькасць? (Іх будзе пароўну.) Але па ўмове вярнулі на першую паліцу толькі 10 кніг, а не 15. Значыць, на другой паліцы кніг засталося больш (схема 2). А для таго каб вызначыць, на колькі больш засталося на другі паліцы, чым на першай, трэба пераўтварыць схему да задачы № 7, т. к. яна паказвае прамежкавы этап у рашэнні гэтай задачы.

Схема 1. .__________________._ _ _ _ _.                                  Калі з першай полкі пераставілі

                                                          - 15         +15                       15 кніг на другую.

               ._________________________._ _ _ _ _.

                                                                    30

Схема 2.

                ._________________._ _ _ _.

                                                       +10                - 10                     Калі з другой паліцы вярнулі на першую

               .___________________________._ _ _ _.                     10 кніг            

                                                                 30

30 - (10 + 10) = 10 (кніг).

Адказ: на 10 кніг больш на другой паліцы, чым на першай.

Самастойная праца

РС, с. 34, № 2, 3.

6. Падвядзенне вынікаў

- Што новага вы даведаліся на ўроку?

- Ці дасягнулі вы пастаўленых мэтаў?

- Выканайце заданне пад знакам "?" (с. 67).

Рэфлексія

Д/з. С. 67, № 1, 2.

ТЭМА: НАВУЧАЛЬНАЕ САЧЫНЕННЕ ПА КАРЦІНЕ СТАНІСЛАВА ЖУКОЎСКАГА “ПЕРШЫ СНЕГ”

Мэта: Выпраць уменне вызначаць тып тэксту, скаладаць на аснове рэпрадукцыі карціны тэкст-апісанне па плане і па апорных словазлучэннях; узбагачаць слоўнік вучняў вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы, развіваць звязанае пісьмовае маўленне; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

Ход урока

I. Арганізацыйны этап.

Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.

II. Этап праверкі дамашняга задання

III. Актуалізацыя ведаў.

Пр. 106 Чытанне тэсту. Гутарка па змесце. Вызначэнне тыпу тэксту. Падбор загалоўка (Пр.106)

Сінтаксічны разбор сказа з аднароднымі членамі. пунктуацыйны разбор. Тлумачэнне правапісу выдзеленых літар у словах. Пісьмо па памяці. (пр. 107)

ІV. Напісанне сачынення

1) Разгляд рэпрадукцыі. Аналіз па пытаннях

- Па якіх прыметах можна здагадацца, што мастак адлюстраваў надыход зімы?

- Якія фарбы пераважаюць на карціне?

- Які настрой яна стварае?

- Што адлюстравана ў цэнтры карціны?

- Што знаходзіцца на яе заднім плане?

- Дзе ляжыць снег?

2) Работа над планам

1. Снег на зямлі і на дрэвах.

2. Заснежаныя мост і дамы.

3. Халоднае люстэрка рэчкі.

4. Прыгажосць першага снегу.

3) Скаладанне і запіс тэксту па плане і словазлучэннях

- Які тып тэксту мы будем ствараць?

- Што трэба будзе апісаць у першай частцы тэксту?

- Паспрабуем апісаць заснежаную зямлю і дрэвы з выкарыстаннем наступных слоў і спалучэнняў слоў.

4) Самастойны запіс сачынення.(прыкладны тэкст)

Ноччу бушавала завіруха. Яна не пашкадавала і насыпала снегу. Раніцай усё сціхла. Снег накрыў белым покрывам зямлю, лёгкім пухам лёг на дрэвы і кусты. Ён упрыгожыў белымі шапкамі дамы, пабяліў мост і зусім не крануў рэчкі. Яна яшчэ не замерзла. Рэчка уецца цёмнай стужкай між заснежаных берагоў. У яе халоднае люстэрка ўрачыста ўглядаюцца прыбраныя ў белыя футры дрэвы.

         Першы снег змяніў усё навокал і ўпрыгожыў прыроду, як чараўнік.

V. Падвядзенне вынікаў урока

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.