Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Матэрыялы з вопыту работы

Дата: 30 ноября 2020 в 18:36, Обновлено 19 марта 2021 в 17:21
Автор: Макась А. А.

1.  Абагульняючы ўрок па тэме "Дзеепрыметнік" у 7 класе.

Абагульняльны ўрок па тэме “Дзеепрыметнік” у 7 класе

Мэты: актуалізаваць і сістэматызаваць веды па тэме “Дзеепрыметнік”; развіваць арфаграфічную пільнасць, звязнае маўленне вучняў; працягваць фарміраваць мікраклімат у класе, пачуццё таварыскасці і калектывізму; далучаць вучняў да непаўторнасці, незвычайнасці, самабытнасці святаў свайго народа.

Форма ўрока: урок-гульня.

Форма работы: праца вучняў у 4 групах.

Абсталяванне: Беларуская мова: падручнік для 7 класа

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Праверка падрыхтаванасці да ўрока.

ІІ. Уступнае слова настаўніка. Сёння ў нас незвычайны ўрок – урок-гульня. Каб веды пра дзеепрыметнік, яго асноўныя асаблівасці больш грунтоўна засвоіліся, вам прапануецца вялікая праграма. Урочны час паспрабуем правесці і карысна, і цікава. Прычым мы будзем не проста гуляць, а і выконваць рознаўзроўневыя заданні. А паколькі працуем групамі, дык думаем не толькі пра сябе, а і пра сваіх сяброў – членаў каманды. Выберыце сабе капітана, якому вы даверыце права прымаць канчатковае рашэнне па кожнаму заданню.

Матэрыялы падабраныя да ўрока таксама незвычайныя. Беларускі народ багаты на непаўторную, самабытную культуру. Традыцыйная культура ўвабрала ў сябе найбольш самабытныя нацыянальна-мастацкія з’явы, абрады, святы, яе роля найвелізарнейшая. Таму на ўроку мы паспрабуем далучыцца да цікавага, шматграннага свету – свету абрадаў і звычаяў нашага народа. Кожны тэкст мае сваю назву, якая адпавядае канкрэтнаму святу. Тым больш што менавіта матэрыялы пра святы, абрады насычаны дзеепрыметнікамі, якія якраз і цікавяць нас.

ІІІ. Асноўная частка

І узровень (1-2 балы). 1. Паглядзіце ўважліва на тэкст “Грамніцы”. У ім апісваецца вядомае свята. Вам неабходна падкрэсліць у ім дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя звароты. 2. Пакажыце пісьмова, як утвораны знойдзеныя вамі дзеепрыметнікі.

Грамніцы

З даўніх часоў вядома свята Грамніцы, якое адзначалася 15 лютага. Напярэдадні кожны гаспадар сам рабіў свечку з прыхаванага воску. Зробленыя свечкі хавалі на грудзях або ў рукаве, яны такім чынам ахоўвалі свайго гаспадара. Кавалачкі грамнічнай свечкі даваліся як лекі людзям і жывёле, прычым з іх ляпіліся тыя часткі цела, якія пажадана было засцерагчы ад хваробы. З грамнічнай свечкі выраблялі і амулеты. Злепленыя амулеты лячылі чалавека.

ІІ узровень (3-4 балы). 1. Звернемся да яшчэ аднаго народнага свята, якое было апошнім у чарадзе зімовых. Гэта, безумоўна, Масленка. Вам неабходна зрабіць марфалагічны разбор аднаго з дзеепрыметнікаў.

Масленка

Вялікую вядомасць набыло народнае свята Масленка. Сустракалі яго ў канцы лютага. У той час забаранялася есці мяса, яго замянялі бліны – сімвал сонца, надыходзячай вясны. Рабілі і запальвалі кола, палілі сімвалічную ляльку-зіму, пачыналі вадзіць карагоды. Спаленая на Масленку лялька-зіма ўвасабляла холад, мароз.

На масленкавым тыдні збіраліся жанчыны ўсёй вёскі, бралі пояс ці папругу і прывязвалі адзін канец да невялікага, але тоўстага абрубка дрэва, а другі – да нагі халастога хлопца, які ім сустракаўся па дарозе, як бы ў пакаранне за тое, што ён яшчэ не ажаніўся. Хлопец з прывязаным абрубкам пад жарты ўсіх, хто збіраўся ля яго, ішоў да хаты, дзе ёсць дарослая дзяўчына. Дзяўчына выходзіла і запрашала гасцей у хату. Запрошанага госця частавалі ўсімі прысмакамі.

2. Выканайце тэст.

1.Дзеепрыметнік–гэта: _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

2.Дзеепрыметнік не мае ўласцівасцей: а) прыметніка; б) назоўніка; в) дзеяслова.

3.Дзеепрыметніку ўласцівы марфалагічныя прыметы: а) трывання; б) часу; в) асобы; г) зваротнасці.

4.Знайдзіце няправільна напісаныя дзеепрыметнікі; а) заінелыя; б) зморшчанныя; в) заселеный.

5.Вызначце дзеепрыметнікі залежнага стану: а) пажаўцелая (трава); б) адламаны (сук); в) прыбраны (пакой); г) падросшы (сад); д) куплены (падарунак).

6.Вызначце дзеепрыметнікі цяперашняга часу: а) кіруючая (роля); б) прычасаныя (валасы); в) рухаючая (сіла); г) навостраны (аловак).

ІІІ узровень (5-6 балаў).

1.Каб паўтарыць правапіс дзеепрыметнікаў, звернемся да наступнага тэксту. Устаўце прапушчаныя літары, расстаўце знакі прыпынку.

Саракі

Прывабнае і цікавае свята беларусаў Саракі адзнача...мае ў дзень веснавога раўнадзенства 22 сакавіка. Ужо канчаткова прыходзіць вясна. У гэты дзень дзяўчаты звычайна пякуць з цеста своеасаблівыя піражкі называ...мыя “галепамі”. Кожная дзяўчына пазначае свой. Галепы спеч...ныя з цеста кладуцца ў рад. Іх аддаюць сабаку: чыя галепа будзе з’едзе...а першай, тая дзяўчына хутчэй выйдзе замуж. Пакладзе...ыя пірагі ў рад, прыбра...ы пакой да свята Саракі – усё гэта народныя звычаі. Падзяліцца пірагамі з кожным стрэчным – абавязак.

У гэты дзень выганяюць зіму на цэлы год, а іменна: робяць са снегу бабу, потым разбіваюць яе на часткі з патрабаваннем, “каб зіма на дзевяць месяцаў ад нас пайшла”.

2.Выпішыце з дадзенага тэксту паяснёныя словы разам з дзеепрыметнікамі і дзеепрыметнымі зваротамі, падкрэсліўшы іх як члены сказа, пастаўце пытанні да дзеепрыметнікаў.

ІV узровень (7-8 балаў). 1.Знайдзіце “чацвёртае лішняе”, растлумачце ваш выбар.

1)Пажаўцелая, зарослыя, прыбраны, збялелы __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

2)Ацалелы, шэпчацца, куплены, пасеяны __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

3)Размешчаны, адкрытых, заснаваных, вывучаных __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

4)Спілены, забелены, упрыгожаны, прынесены __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

5)Пачатае, нязвезенае, мыючыеся, сарваная __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

2.Паспрабуйце замяніць другую частку прымавак так, каб там быў дзеепрыметнік:

1)Што зямлёю пакрыта, хай забудзецца _____________________________________________________________________________

2)Кучаравым не зробіцца той, хто аблысеў _____________________________________________________________________________

3)У зубы не глядзяць каню, якога падарылі _____________________________________________________________________________

4)Не купіш таго дня, якога страціў _____________________________________________________________________________

5)Перацягне лёгкі рубель тая капейка, якую набылі мазалём _____________________________________________________________________________

6)Вада не бяжыць пад той камень, які ляжыць _____________________________________________________________________________

V узровень (9-10 балаў). 1.Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступны тэкст. Ён пазнаёміць нас з народным святам Купалля.

Купалье

В ночь с 6 на 7 июля в честь летнего солнцестояния отмечался очень красочный, наполненный языческими обычаями праздник Купалье. Начинался он с утра 6 июля. Юноши собирали старые вещи, сухие ветки. Собранный хлам сжигали  на купальском огне – будто бы так можно было угодить предкам. Считалось, что это время самое активное для злых сил: ведьм, чародеев и другой нечисти. Деды и помогающие людям добрые силы в виде целебных растений призваны были спасти от чертовщины.

2.Самастойна складзіце невялікі тэкст (5-7 сказаў) пра якое-небудзь народнае свята, ужыўшы як мага больш дзеепрыметнікаў.

ІV. Вынікі ўрока.

1.Выстаўленне адзнак.

Пакуль настаўнік правярае выкананыя работы, вучні выстаўляюць адзін аднаму адзнакі.  Ацаніце дзейнасць кожнага члена сваёй каманды па 10-бальнай сістэме.

2.Рэфлексійная дзейнасць. На лісточках адкажыце на пытанні:

  • Які момант у вашай рабоце спадабаўся вам найбольш?
  • Што б вы прапанавалі змяніць?
  • Ці карысным для вас быў сённяшні ўрок? Калі так, то чым?

V. Дамашняе заданне. Задаецца з улікам тых недахопаў, прабелаў у ведах, якія выяўлены непасрэдна на ўроку, што дазволіць найбольш эфектыўна падрыхтавацца да кантрольнай дыктоўкі з дадатковымі рознаўзроўневымі заданнямі.

2. Літаратурная песня. Алесь Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”.

Літаратурная песня. Алесь Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі ДУА “Забалоцкая сярэдняя школа”

Шчасновіч Святлана Міхайлаўна

Мэта: 1) даць уяўленне аб літаратурнай песні, вызначыць ідэйна-тэматычны змест, сродкі мастацкай выразнасці, іх ролю; 2) развіваць уменні параўноўваць вывучаемыя з’явы, лагічна і паслядоўна выказваць свае думкі; 3) удасканальваць уменне працаваць з мастацкім словам; 4) выхоўваць пачуццё да Радзімы, садзейнічаць усведамленню непарыўнай сувязі з роднымі мясцінамі, роднай зямлёй.

Эпіграфы:                 Каб любіць Беларусь нашу мілую,

                                    Трэба ў розных краях пабываць…                  А.Ставер

                        

                                   І часта, так часта бывае,
                                   Што мы ў сумятлівым жыцці

     Мінаем і не заўважаем
     Красу сваіх родных мясцін.                             М. Хведаровіч

                         Ход урока:

І. Уступнае слова настаўніка. Мэтавызначэнне.

Добры дзень паважаныя сябры. Сёння мы з вамі адправімся ў незвычайнае пажарожжа па Беларусі, пазнаёмімся з паняццем літаратурная песня, даведаемся, чаму беларусы любяць і апяваюць сваю радзіму, што дапамагае паэту стварыць яскравае апісанне замілаванасці родным краем?

ІІ. Работа з паняццем тэорыі літаратуры.

  • Які літаратурны тэрмін, невядомы вам раней, я толькі што выкарыстала? /Літаратурная песня/.
  • Азнаёмцеся з паняццем літаратурная песня ў сшытку
  • Давайце паспрабуем высветліць, што ўяўляе сабой літаратурная песня. Што для яе характэрна? /Літаратурная казка/.
  1. Абмеркаванне лінгвістычнага матэрыялу “Літаратурная песня”
  • Чаму большасць песен называюць літаратурнымі?
  • Якая розніца паміж літаратурнай песняй і народнай?
  • Што называецца народнай песняй?
  • Якое значэнне для чалавека мае песня.

ІІІ. Агучванне тэмы ўрока.

Сёння мы пазнаёмімся з літаратурнай песняй Алеся Ставера Жураўлі на Палессе ляцяць. Разгарніце сшыткі, запішыце тэму ўрока.

ІУ.Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

  1. Узнаўляльная гутарка.

Нагадайце твор і аўтара гэтых наступных радкоў:«...Жораў задрыжаў, колькі разоў пахіснуўся на нагах і лоп-лоп... узмахнуў шэрымі крыллямі і ўзняўся да палёту.

Паволі, цяжка птушка падымалася ў воблакі, бо несла з сабою вялікі жаль зоркам ясным, хмаркам белым... — Кр-р, кр-р! — скардзілася гарачаму сонейку, — кр-р, кр-р! — расказвала напатканым брацейкам жоравам...». (Цётка. Апавяданне «Міхаська».) 

  • Ці назіралі вы адлёт (прылёт) журавоў?
  • Якое ўражанне яно на вас зрабіла? 
  1. Праверка дамашняга задання.

У якасці дамашняга задання вам патрэбна было знайсці ўсю магчымую інфармацаю пра жураўля шэрага.

  • Што вы даведаліся?

Вучань: від шэры журавель, класа птушак адносіцца да атрада жураўлёвападобных. Дліна цела дасягае 105-<st1:metricconverter productid="130 см" w:st="on">130 см</st1:metricconverter>., маса складае каля 4-<st1:metricconverter productid="7 кг" w:st="on">7 кг</st1:metricconverter>.

Крупная птушка з дліннай шэяй і нагамі. Афарбоўка ў асноўным шэрая. На галаве чырвоная шапачка, горла і пярэдняя частка шыі – чорныя. Па баках галавы і вачэй праходзяць шырокія белыя палосы. Ногі чорныя, дзюба – буравата-шэрая.

Гняздзіцца птушка ад цэнтральнай часткі Еўропы да Дальняга Усходу. Зімуе на паўднёвым захадзе Еўропы, у Афрыцы, на Бліжэйшым Усходзе, Індыі. У перыяд гнездавання найбольш вялікая колькасць птушак мясціцца на балотах рознага тыпу і ў пойменных лясах. Пары могуць мяняцца час ад часу. Калі адна птушка гіне, то другая можа знайсці сабе пару.

Вучаніца: вясенні прылёт журавоў адбываецца ў канцы сакавіка – пачатку красавіка. Свой прылёт пары абвяшчаюць моцным курлыканнем. Голас – моцнае трубнае курлыканне. У кладцы бывае ад 2 яек высіджваюць іх самка і самец увесь час, змяняючы адзін аднаго. Ва ўзросце 2,5 месяцаў журавяняты спрабуюць лётаць. Перад адлётам птушкі ўтвараюць стаі, пакідаюць радзіму ў верасні-кастрычніку. Колькасць журавоў у Беларусі значна паменшылася ў 1960-1970 гг. у сувязі з асушэннем балот. Зараз у Беларусі налічваецца прыблізна ад 800 да 1500 пар. Парушэнне гідралагічнага рэжыму балот, уплыў міліяратыўных сістэм, тарфяныя пажары, вясенняе выпальванне травы, браканьерскі адстрэл моцна паўплывалі на знішчэнне класа жураўлёў.

Вучань: гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1981 годзе. Дзякуючы сваёй прыгажосці і цікавым танцам, журавы пакінулі добры след ў культуры многіх народаў. У Арменіі журавель лічыцца дзяржаўным сімвалам краіны. У Якуціі існуе павер’е, што нават выпадковае забойства жорава прыносіць няшчасце. У Кітаі, Японіі, В’етнаме жоравы лічацца сімвалам даўгалецця. У Японіі існуе прыкмета, калі той, хто складзе 1000 папяровых журавоў, таму гарантавана здароўе. Японскай дзяўчыне Садако Саамі, якая пацярпела ў выніку ядзернай бамбардзіроўкі Херасімы, журналісты адсылалі папяровых жораваў, якія дзяўчынка не паспела зрабіць сама. Папяровыя журавяняты  з таго часу сталі сімвалам міру.

Настаўнік: у Расіі лічылася, калі хто ўбачыць жураўля, які танцуе, таму абавязкова пашанцуе. А ў Беларусі існуе прыкмета, калі заўважыш стаю жораваў і завяжаш вузельчык, то яны абазкова будуць кружыцца на галавой.

  • Ці чулі вы калі-небузь як пяюць журавы? Давайце паслухаем /фоназапіс курлыкання журавоў/.

У. Работа па вывучэнні матэрыяла.

  1.  Слова настаўніка. Зварот  да 1-га эпіграфа.

                                         Каб любіць Беларусь нашу мілую,

                                         Трэба ў розных краях пабываць…   А.Ставер

   2.Паведамленне пра Алеся Ставера.

    Гэтыя словы Алеся Ставера гучаць сёння як афарызм.

Вучаніца: Ставер Алесь, нарадзіўся 10.08.1929 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вясной <st1:metricconverter productid="1944 г" w:st="on">1944 г</st1:metricconverter>. пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Вярнуўся дамоў у <st1:metricconverter productid="1945 г" w:st="on">1945 г</st1:metricconverter>. У <st1:metricconverter productid="1949 г" w:st="on">1949 г</st1:metricconverter>. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У <st1:metricconverter productid="1954 г" w:st="on">1954 г</st1:metricconverter>. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага рана. Сябра СП СССР з <st1:metricconverter productid="1962 г" w:st="on">1962 г</st1:metricconverter>.

Настаўнік: З  першымі вершамі выступіў у друку ў <st1:metricconverter productid="1949 г" w:st="on">1949 г</st1:metricconverter>. Аўтар зборнікаў паэзіі «Золак над Бярозай» (вершы і паэма, 1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць» (вершы і песні, 1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (выбранае, 1979), «Зоры зямныя» (паэмы, вершы, песні, 1989). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» (пастаўлена ў 1977) і п'есу «Слова - не верабей» (пастаўлена ў 1977).  На многія вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Беларусачка» і інш.). У <st1:metricconverter productid="1983 г" w:st="on">1983 г</st1:metricconverter>. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі»

  • Як вы думаеце, аб чым пойдзе гаворка ў вершы А. Ставера? /Прагнозы вучняў/.

3.Зварот  да другога эпіграфа.

І часта, так часта бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін. М. Хведаровіч

    4.Чытанне верша настаўнікам .

  1. Лексічная /слоўнікавая работа/.

•        Якія словы вам падаліся ў вершы незразумелымі?

• Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца рэгіён Палессе?

• І чаму ён так называецца? /Так называецца паўднёвая паласа Беларусі, частка Гомельскай і частка Брэсцкай вобласці, якая прымыкае да той часткі Палесся, што характарызуецца высокаю лясістасцю. З аднаго боку лясныя масівы, а з другога — балотныя. Вядома, на назву рэгіёна паўплывалі кнігі, школа, радыё, тэлебачанне, назвы адміністрацыйных утварэнняў і самі беларусы/.

  1. Фізкультхвілінка.

А зараз мы паглядзім высока ў неба. Бачыце, там, недзе за аблокамі, ляцяць журавы. Давайце ім памашам рукою, другою. А затым падымем рукі, быццам самі імкнемся разам з імі падняцца ў нябёсы. Апусцімся на зямлю.

7. Праца на камп’ютарах.

Заданне1. Зафарбуйце распыліцелем ў праграме  тую частку Беларусі, якую называюць Палессем?

Заданне2. Зафарбуйце тыя месцы, дзе, на вашу думку, могуць гняздзіцца журавы?

Заданне3. Знайдзіце і адзначце на карце месца нараджэння паэта

  • Паспрабуйце вызначыць пачуцці аўтара да роднай зямлі ў вершы.
  • Які настрой выклікаў у вас верш?
  • Якія канкрэтныя малюнкі беларускага краю паўстаюць перад намі з гэтага твора?
  • Як вы думаеце, чаму платанавы рай не прываблівае журавоў?

На словы Алеся Ставера Ігар Лучанок напісаў музыку. У выкананні ВІА “Песняры” гэта песня гучала не аднойчы па радыё і тэлебачанні. Паслухаем яе.

  1. Праслухоўванне музычнага запісу.
  • Чым  вас усхвалявала песня, якія пачуцці абудзіла?

   8. Аналіз сродкаў мастацкай выразнасці.

  • Якія словы, выразы дапамаглі перадаць урачысты  настрой аўтара?

  9.Праца ў парах. /Эпітэты, метафары – клічуць далі, кліча рай, памяншальна-ласкальныя словы, граматычныя формы дзеясловаў – разумею – разумееш/.

  • Якія сказы ўжываюцца ў вершы?/складаныя, апавядальныя/
  • Запішыце ў сшытак дзеясловы, пры дапамозе якіх аўтару ўдалося перадаць свае пачуцці.
  • Што вы можаце сказаць пра мелодыю і гучанне песні? /музыка ўзнёслая,словы гучаць усхвалявана і прачула/.

10.Слоўнае маляванне.

  • На аснове тэксту верша, паспрабуйце вусна намаляваць вобраз нашага беларускага краю.
  • Ці былі вы за мяжой? Як доўга? Ці сумавалі вы па Радзіме? Калі не, то ці хацелі б вы наведаць якую-небудзь замежную краіну і чаму?
  • Як вы думаеце, ці абавязкова, каб любіць родную зямлю, трэба пабываць у іншых краінах?

УІ. Творчы ўзровень авалодання ведамі.

  1. Індывідуальныя заданні.
  2. Запішыце словы-азначэнні, пры дапамозе якіх можна ахарактарызаваць родную зямлю.
  3.  Даследванне верша.

 

Карткі-заданні (разлічаны на кожнага вучня)

  1. Знайдзіце ў вершы радкі, самыя важныя для разумення яго галоўнай думкі, ідэі. Выразна прачытайце іх і пракаменціруйце.

  1. Звярніце ўвагу на эпіграф урока. Якую красу Беларусі апаэтызаваў А. Ставер? Ці бывае так, што мы часам не заўважаем гэтай прыгажосці? Чаму, па якой прычыне? Што можаце сказаць пра сябе ў сувязі з гэтым?

  1. Ці захацелася вам праспяваць гэту песню? Калі так, то спявалі б вы яе са сцэны, ці ў невялікім калектыве?

  1. Калі, у якую пару года «жураўлі на Палессе ляцяць»? Ці зможаце вы цяпер адрозніць курлыканне журавоў ад іншых птушак?

  1. Якія краявіды Беларусі нагадалі вам шчымлівыя радкі верша А. Ставера?

  1. Знайдзіце ў вершы слова, малюнкі, вобразы, якія падаліся вам самымі значнымі і прыкметнымі. Свой выбар абгрунтуйце.

  1. Абгрунтуйце аўтарскую думку, што Беларусь — «азёрны рабінавы край».

  1. Падумайце, ці можам мы давяраць аўтару ў яго сцвярджэнні, што «сакавітыя пожні мурожныя не заменіш нічым і нідзе»?

  1. Як вы разумееце радкі «I зямлю, дзе сцяжыначка кожная ў прыветлівы двор прывядзе»? На якія рысы характару беларусаў указвае аўтар?

  1. 3 якім цачуццём адносіцца аўтар да Беларусі? Што яго асабліва прываблівае ў родным краі? Складзіце тэматычны ланцужок аўтарскіх выразаў, вылучыце ў іх апорныя словы тыпу: далі сасновыя, азёрны рабінавы край, сасновыя пожні мурожныя і г. д. Прыдумайце з імі сказы.

  1. Як, пры дапамозе чаго дасягнуў А. Ставер такой дакладнасці малюнкаў, дэталяў і паэтычнай вобразнасці адначасова? Якія вобразна-выяўленчыя сродкі мовы дапамаглі яму ў гэтым? Прывядзіце іх прыклады з тэксту.

  1. З якой мэтай аўтар двойчы ўжывае першы і чацвёрты слупкі? І чым яны арозніваюцца?

УІ. Падагульненне.

  • Вызначце настрой гэтага верша /узнёслы, урачысты, напоўнены пачуццём гонару за Радзіму/.
  • Прыгадайце прыказкі, прысвечаныя роднаму краю, роднай зямлі.
  • Прыгадайце творы, у якіх сцвярджаецца думка пра тое, што чалавеку трэба трымацца родных каранёў.

   1. Каменціраванае выстаўленне азнак.

   2. Рэфлексія.

* Ці спадабаўся вам урок?

* Якія высновы вы зрабілі для сябе?

* Ахарактарызуйце сваю працу на ўроку.

УІІ. Заданне на дом. Вывучыць верш на памяць

3.  Духоўны воблік Алеся Загорскага ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

Духоўны воблік Алеся Загорскага ў рамане

Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

Мэта: разгледзець вобраз Алеся Загорскага – галоўнага героя рамана;

дапамагчы вучням спасцігнуць яго духоўны воблік, паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычне адлюстраванне жыцця; развіваць навыкі складання плана-характарыстыкі вобраза; садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў, грамадзянскіх пачуццяў вучняў.

Задачы: садзейнічаць форміраванню ўмення характарызаваць літаратурнага героя. Даваць маральную ацэнку яго паводзін і ўчынкаў; удасканальваць уменне вызначаць ролю мастацкай дэталі, праз якую падаецца характарыстыка героя; спрыяць развіццю звязнага маўлення, аналітычнага мыслення вучняў, іх творчых здольнасцей; далучыць да вытокаў народнай

мудрасці і маралі; выхоўваць пачуццё адаказнасці за свой лёс, лёс сваёй краіны.

Тып урока: аналіз мастацкага твора.

Тэхналогія: праца з паняццямі маральнага развіцця асобы, праблемнае навучанне, элементы тэхналогіі крытычнага мыслення.

Эпіграф: "Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць і вартым быць яго"; "Хто згубіў сваіх продкаў – сябе губляе, хто згубіў сваю мову – усё згубіў".  “ Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова з сучаснікам... А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, кім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў”

                                                                                                        У. Караткевіч

Форма: калектыўная, у парах, індывідуальная.

Абсталяванне: тэкст апавядання, партрэт У.Караткевіча, телевізар, карткі з тэстамі.

Ход урока:

І. Арганізацыйны момант.

   З прыемнасцю і радасцю вітаю ўсіх! Спадзяюся, наш урок будзе плённым, пройдзе ў атмасферы даверу і супрацоўніцтва. Хацелася б, каб ваша жыццё поўнілася сонечным святам надзеі на здзяйсненне планаў і творчых задум. Я пераканалася, што ў кожным з вас жыве талент, таму што вы ўсе здольныя, творчыя вучні. Жадаю вам добрага настрою, творчасці і ўзаемападтрымкі.

ІІ. Стварэнне эмацыянальнага настрою. Матывацыйны этап.

   Праслухаць песню на словы У.Караткевіча “Я сумую па Радзіме” у выкананні беларускіх бардаў.

  • Якую паралель можна правесці паміж вершам У. Караткевіча і раманам “Каласы пад сярпом тваім? /тэма любові да радзімы/. Чым абумоўлена цікавасць Уладзіміра Караткевіча да падзей 1863 года? /Прадзед У.Караткевіча з боку маці – Тамаш Грыневіч – камандаваў атрадам паўстанцаў. Ён быў расстраляны па загадзе Мураўёва/.
  • Прыгадайце, якія змены ў вызваленчым руху адбыліся на працягу 1850-1860-х гг., як гэтыя падзеі звязаны з метафарычным вобразам грушы? Зачытаць апісанне.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока. Арганізацыйна-пошукавы этап.

Агучванне тэмы ўрока. З дапамогай вучняў вызначэнне мэт.

Н: на ўроку паспрабуем адказаць на пытанне: “Да чаго галоўны герой праяўляе пачуццё сардэчнай прыхільнасці, глыбокай прывязанасці?”/зварот да пытання ў канцы ўрока/.

ІУ. Праверка дамашняга задання /з адначасовай актуалізацыяй ведаў/.

    У адным са сваіх публічных выступенняў У. Караткевіч сказаў: “Чалавек не вінцік. Ён – цвік у рыштаванні, якое ўзводзіцца вакол будынка гістарычнага прагрэсу”.

  • Ахарактарызуйце адносіны родзічаў Алеся да прыгонных? Што падразумяваецца пад выхаваннем князя? Што незвычайнага  “у выхаванні Алеся” кідаецца адразу ў вочы, як толькі ў першы дзень Алесь прыязджае дадому? /сцэна з хлебам/

У. Праца па тэме ўрока.

Н: Працуючы над вобразам Алеся Загорскага аўтар добра разумеў месца персанажа ў сістэме вобразаў твора. Таму стараўся даць сваю аўтарскую характарыстыку Алесю як пэўнаму сацыяльнаму тыпу, паказаўшы яго матэрыяльнае і сацыяльнае становішча. Паспрабуем і мы вызначыць асноўныя духоўныя якасці гэтага героя.

  • Які ўрок Алесю даў Даніла Кагут у апошні вечар дзядзькавання? /2 раздз.,1кн./. Як і чаму змянілася светаадчуванне Вежы, Акіма Загорскага, пасля знаёмства з унукам? Як у творы вырашаецца праблема пераемнасці пакаленняў? Чаму пасля абраду пастрыжэння князь Юры прывёў свайго сына ў радавую мігільню Загорскіх? Якія думкі і пачуцці хацеў абудзіць бацька ў душы Алеся?

Н: Так, важным гарантам духоўнай моцы маладога чалавека У.Караткевіч лічыць спрыяльную сямейную атмасферу. Усё разам узятае сведчыць аб гераізме, мужнасці, ахвяравальнасці гэтага роду, лепшыя якасці якога павінен панесці далей Алесь Загорскі, каб потым перадаць наступнікам. Спацойна і нават з цікавасцю герой успрымае тое, як з яго, амужычанага паніча, пачынаюць рабіць  князя, далучаюць да еўрапейскай культуры, выхоўваюць свецкія манеры і этыкет. Гэта было нялёгка і патрабавала ад хлапчука фізічных і інтэлектуальных высілкаў, волі, здольнасці пераадольваць цяжкасці. Не апошнюю ролю тут адыгрывае пачуццё гонару і годнасці, абавязку і адказнасці.   Пацвердзіце, дзе і калі мы можам бачыць праявы характару Алеся.

Гонар – першая прамова Алеся на сходзе дваран,

Годнасць – калі Алесь становічцца князем, гэта было адразу пасля смерці бацькі, князя Юры, Алесь з павагай адносіцца да сваіх прыгонных, як да роўных.

 Абавязак – Алесь не кідае Гелену, актрысу тэатра, нават нагадвае ёй аб шлюбе, але Гелена, ведаючы, што Алесь не любіць яе, адмаўляе.

Адказнасць – за свой род, і народ - калі Алесь  разам з Майкай Раўбіч уцякаюць. Ён ведае, што зможа прымірыць два роды, але не ведае як./

Н: адказнасць яшчэ праяўляецца дакладна і тады, калі Алесь вучыцца, далучаецца да духоўных традыцый роду, магчымасць працаваць у архівах і бібліятэцы дзеда, займацца адукацыяй і самаадукацыяй прывялі Алеся да адчування “повязі яго, шчаслівага, з усім жывым”. Сам пра сябе гаворыць: “Я князь, але я і мужык. Магчыма,  мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам.

  •  Што вы ведаеце пра сяброў Алеся Загорскага

Н: Думку сябра падтрымлівае Кастусь Каліноўскі. Па перакананні юнакоў, нельга цярпець і моўчкі назіраць, што “песні нашы затаўклі ў гразь, талент распялі, гордасць аплявалі. Усё забралі: зямлю, ваду, неба, свабоду, гісторыю, сілу. Нельга больш цярпець, іначай страцім апошняе: душу сваю жывую”. Якасці характару  Алеся Загорскага /вучні запісваюць іх на лістках/.

У. Падагульненне. Кантрольна-ацэначны этап.

Як вы думаеце, словы эпіграфа даказваюць светапогляд галоўнага героя рамана? Да чаго галоўны герой праяўляе пачуццё сардэчнай прыхільнасці, глыбокай прывязанасці?

У.Караткевіч. “Каласы пад сярпом тваім” (тэставыя заданні)

1. Я быў малады і гарачы. Адзін дык адзін. І я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда: 1) Кастусь Каліноўскі; 2) Алесь Загорскі; 3) Война.

2.Я мужык. Я князь, але я і мужык: 1) Павел Кагут; 2) Яраслаў Раўбіч; 3) Алесь Загорскі.

3.Будзе сапраўдны князь – не сродак, не цацка чужой сілы. Віншую цябе, гаспадар Юры: 1) Хаданскі; 2) Яраслаў Раўбіч; 3) Мусатаў.

4 .Звычайна ў людзей так. Першае – гэта я, другое – сям’я, родны дом, трэцяе – родны горад. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах: 1) Павел Кагут; 2) Кастусь Каліноўскі; 3) Яраслаў Раўбіч.

5. Яны не вінаватыя, ім цяжка араць зямлю – гэта зусім не тое, што ездзіць на кані. Я ніколі не буду такім, як Кроер: 1) Павел Кагут; 2) Алесь Загорскі; 3) Кастусь Каліноўскі.

6.Дзяржавы праходзяць, і царствы праходзяць, вечнае толькі каханне, і чалавек не можа памерці, не пакінуўшы следу на твары зямным: 1) Акім Загорскі; 2) Юры Загорскі; 3) Алесь Загорскі.

7 .Уся паэзія ад кахання: 1) Акім Загорскі; 2) Юры Загорскі; 3) Алесь Загорскі.

УІ. Рэфлекія

Паспрабуем скласці сінквейн , малюючы вобраз Алеся

Назоўнік                         Алесь

2 прыметнікі               мужны малады

3 дзеясловы           абараняе змагаецца  імкнецца

    сказ                 Жыве дзеля свайго народа

назоўнік                           Патрыёт

Прытча

Тры чалавекі вязуць цяжкае каменне.

  • Што вы робіце? – пытаюцца ў іх.
  • Валаку гэтае праклятае каменне, - злосна выказаўся першы.
  • На хлеб зарабляю, - стомлена прамовіў другі.
  • А я хачу пабудаваць храм, - так адказаў трэці, і твар яго зрабіўся прасветленым.

   Чым быў для вас гэты ўрок: цяжкай працай, працай дзеля адзнакі ці будаваннем храма?

УІІІ. Каменціраванае выстаўленне адзнак. Заданне на дом.  Скласці план-характарыстыку Майкі Раўбіч. Адказаць на пытанні падручніка.

4. Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”

Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”

Мэта:

  1. засяродзіць увагу на своеасаблівай інтанацыі верша-гімна Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры, мове;
  2. садзейнічаць развіццю ўменя вызначаць роль вобразных сродкаў мовы, фарміраванне навыкаў даследчай дзейнасці, крытычнага мыслення, садзейнічаць удасканаленню камунікатыўных уменняў вучняў;
  3. стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі вучняў, любові да сваёй Радзімы, гонару за яе

 

Тып урока: урок мастацкага ўспрымання і аналізу верша

Абсталяванне: партрэт Уладзіміра Караткевіча, карткі з заданнямі, гукапіс  адажыо “Маленькі прынц”, “Жураўлі на Палессе ляцяць” сл.А.Ставера, муз. І.Лучанка, выстава твораў Уладзіміра Караткевіча.

Эпіграф:                                    Дагарэў за брамай небакрай,

                                                       Месяц паміж воблачкаў плыве.

                                                       Выйду зноў, як у мінулы май,

                                                       Басанож прайдуся па траве.

                                                       А вакол травіцы роснай рай

                                                       І бярозак белая сям’я.

                                                       Мой чароўны беларускі край,              

                                                       Бацькаўшчына светлая мая!

                                                             У. Караткевіч “Бацькаўшчына”

Ход    урока:

І .    Арганізацыйны момант   (слайд -1)

ІІ.   Знаёмства з тэмай  урока, пастаноўка задач. Матывацыя.

  1. Стварэнне эмацыянальнага настрою

Пад музыку “Каб любіць Беларусь нашу мілую” сл. А.Ставера, муз. І.Лучанка

           настаўнік  зачытвае эпіграф (слайд -2)

  • Як вы думаеце, чаму будзе прысвечаны сённяшні ўрок?(слайд-3)
  • На ўроках мы прачыталі многа вершаў, прысвечаных Беларусі, яе гісторыі, мінуламу. Назавіце аўтараў і творы.

  2. Матывацыя

  • А сёння мы пазнаёмімся з яшчэ адным творам, вершам Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”
  • Як вы думаеце для чаго нам спатрэбіцца знаёмства з гэтым творам?
  • Для гэтага, якія задачы мы павінны вырашыць ( вучні называюць) (настаўнік паказвае слайд -4)
  • Так, правільна прачытаць выразна верш, навучыцца бачыць пазіцыю аўтара і выявіць,  пры дапамозе якіх  вобразных сродкаў мовы  гэта можна зразумець.

                                      

ІІІ. Актуалізацыя ведаў па творчасці  У .Караткевіча

   

 Але перш, чым пачаць знаёмства з новым творам, прыгадайце тыя, творы, з якімі мы пазнаёміліся з вамі ў папярэдніх класах (”Лебядізіны скіт”, “Нямоглы бацька”, “Кніганошы”, верш “Бацькаўшчына”)( паказ слайдаў   5-6-7)

  1.  Творчасць  Уладзіміра Караткевіча шматгранная: Роўнага яму   няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент паэта з талентам празаіка,  драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай літаратуры з яе багатымі і дасканала развітымі літаратурнымі жанрамі.

                                                                                                       В.Быкаў

ІУ. Асноўны этап

  1. Чытанне верша настаўнікам  на памяць(паказ відэафільма)
  2. Першапачатковае ўспрыняцце.
  • Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?
  • Пра што заставіў задумацца?
  • Ці відаць пазіцыя аўтара ў вершы?
  • Пры дапамозе чаго перадаецца пазіцыя аўтара, што дапамагае нам зразумець верш? (моўная інтанацыя, вобразныя сродкі мовы)
  1. Фізкультхвілінка.

     Уявіце, што вы на паляне… Сарвіце некалькі кветак, павярніцеся налева і падарыце іх свайму суседу. Павярніцеся направа і таксама падарыце некалькі кветак . Памашыце рукой буслу. Заплюшчыце вочкі і ўявіце сваю радзіму, дзе  вы нарадзіліся і выраслі. Адкрыйце вочы.

Пакланіцеся сваёй зямлі, сваім бацькам, што вас узгадавалі.

  1. Даследванне

      Давайце і мы паспрабуем пабыць уважлівымі чытачамі, людзьмі і выявіць пры дапамозе чаго даносіцца да нас пазіцыя аўтара, якія вобразныя сродкі мовы ёсць у тэксце?

     У час працы гучыць адажыо з балета “Маленькі прынц”

               

1 група

     І. Даследуем інтанацыю верша

  1. Прачытайце верш, вызначце яго ідэю, асноўную думку. Паспрабуйце вызначыць інтанацыю твора.
  2. Якія сказы па інтанацыі выкарыстаны ў творы (пытальныя, апавядальныя, клічныя ці пабуджальныя)?
  3. Вызначце, як пабудаваны сказы – адказы на пытанні (складаныя ці простыя, развітыя ці неразвітыя, аднасастаўныя ці двухсастаўныя, дзейнікавыя ці выказнікавыя, няпоўныя).
  4. Чаму У. Караткевіч выкарыстоўвае займеннікі мой і ты часцей за ўсё?
  5. Чаму ў апошнім сказе ўжываюцца паўторы?
  6. Гэта верш-гімн. Чаму такую форму выбраў аўтар?
  7. Якую б мелодыю вы падабралі да гэтага верша?

ІІ. Да якіх вывадаў вы прыйшлі?

                                                      2 група

І. Даследуем вобразныя сродкі мовы.

  1. Назавіце гістарычныя і геаграфічныя сімвалы, названыя ў вершы.
  2. Знайдзіце эпітэты, паспрабуйце вызначыць іх ролю ў тэксце.
  3. Якімі параўнаннямі характарызуе Уладзімір Караткевіч родную мову?
  4. Правядзіце стылістычны эксперымент: убярыце з верша вобразныя сродкі мовы, што ў вас атрымаецца? Ці будзе гучаць верш?

ІІ. Вызначце ролю вобразных сродкаў мовы.

                 

3 група

І. Даследуем грамадзянскую пазіцыю аўтара.

  1. Якое пытанне і чаму настойліва паўтарае паэт ў вершы?
  2. Прачытайце апошнія радкі верша. Вызначце грамадзянскую пазіцыю паэта.
  3. Якім паўстае перад намі вобраз лірычнага героя?  Ці супадае гэты вобраз з пазіцыяй аўтара і чаму?
  4. Вызначце асноўную думку верша.

  ІІ. Зрабіце высновы

  1. Каго можна назваць патрыётам сваёй Радзімы?
  2. Ці можна такія словы адрасаваць Уладзіміру Караткевіч?

          

5.Выступленне прадстаўнікоў груп. (Слайд 8-9-10)

У. Падагульненне

  • Чаму вучыць нас гэты верш, аб чым застаўляе задумацца?
  • Што вы можаце сказаць пра чалавека, які напісаў гэты верш?
  1. Асоба аўтара

Сапраўды так (слайд 11-17)

Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы

Не сябе шанаваў, не сабой даражыў –

Са стагоддзяў ён нёс, нібы з чорнае пушчы,

Кветку матчынай чыстай душы…

Чарадзей легендарнае волі і сілы,

 Ён чароўную кветку, як вока, бярог.

Смерць раптоўна, як колас, пад корань скасіла,

Ен – як колас -  яе перамог.

  1. Каменціраванае выстаўленне адзнак

УІ. Рэфлексія

  Паглядзіце, калі ласка, як выглядае радзіма Уладзіміра Караткевіча (сдайды 18-25)

  • А ці ведаеце вы сваю малую радзіму. Што вы можаце сказаць пра сваю, вёску, пра свой куток?
  • На гэта пытанне вы адкажаце кожны сам сабе і зробіце нейкія высновы.

УІІ. Дамашняе заданне

   Падрыхтуйце выразнае чытанне верша “Беларуская песня”  або, па жаданню,  напішыце невялі нарыс “Дзе мой край?”

 Запавет Уладзіміра Караткевіча (слайд 26-28)

Дадатак 1 – прэзентацыя У.Караткевіч

Дадатак  2 – Архітэктура Беларусі

Дадатак 3 – Пазнай, з якіх твораў

  1.  “Жылі сілай, а розумам забівалі. Жылі сённяшняй карысцю. Знішчалі  “ўчора” і таму не мелі права на   “заўтра””. (“Нямоглы бацька”)
  2. “Далібог, гэта лепшая спадчына – сумленная песня” (“Лебядзіны скіт”)
  3. А вакол травіцы роснай рай

      І бярозак белая сям’я.

      Мой чароўны беларускі край,              

Бацькаўшчына светлая мая!   (“Бацькаўшчына”)

  1. Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежа…

                                (“Беларуская песня”)

  1. Толькі ў сэрцы трывожным пачую,

 За радзіму любімую жах,

Успомню вострую браму святую і

І  ваякаў на грозных канях…

                                                     (“Пагоня”)

  1. Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І  апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.  (Беларуская песня)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.