“ВЯСЁЛКАВАЕ” ЛЕТА 2022
у ДУА “Забалоцкая сярэдняя школа”
1 чэрвеня 2022 года пачнецца летні адпачынак у яскравых фарбах вясёлкі ў выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Краіна Здароўя”. У лагеры запланавана аздараўленне 40 навучэнцаў нашай установы. За перыяд першай змены плануецца адпачынак і аздараўленне 25 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў, за другую змену – 15 дзяцей.
Нішто на Зямлі для чалавека не можа быць бліжэй і даражэй, чым той куточак, дзе ён нарадзіўся. Менавіта таму на час першай змены выхаванцы лагера становяцца ўдзельнікамі праекта “Па сцяжынках роднага краю”. У аснове рэалізацыі праекта мерапрыемствы, якія садзейнічаюць пашырэнню кругагляду навучэнцаў праз далучэнне да культурных цэннасцей, азнаямленню з гістарычным мінулым свайго краю, далучэнню да нацыянальных традыцый свайго раёна, вобласці, рэспублікі.
Мэта: арганізацыя адпачынку і аздараўлення навучэнцаў у летні перыяд праз уключэнне іх у сюжэтна-ролевую гульню па вывучэнні роднага краю, азнаямленню з гістарычным мінулым, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.
Задачы:
надаць асаблівую ўвагу вывучэнню роднага краю Рэспублікі Беларусь, выхаванню павагі да нацыянальных традыцый свайго народа, талерантнасці, культуры зносін, беражлівых адносін да духоўных багаццяў краіны;
садзейнічаць захаванню і ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, фарміраванню патрэбнасці ў здаровым і бяспечным ладзе жыцця;
развіваць у дзяцей творчыя здольнасці, працавітасць і дапытлівасць.
Запланаваны разнастайныя мерапрыемствы адпаведна рэспубліканскай акцыі “Мары нараджаюцца – мары здзяйсняюцца”, якія дапамогуць ажыццявіць завочнае падарожжа па Беларусі.
У план выхаваўчай работы ўключаны гульнёвыя пляцоўкі “Радасць, сонца і сябры, усіх у лагеры збяры!”, “Востраў забаўлянак на планеце Лета”; турніры і дыдактычныя гульні “Старонкамі роднай зямлі”, “Нам Радзіма падаравала шчаслівае дзяцінства”; гадзіны памяці “Іх подзвігі не забудзем ніколі”, “Маршрутамі памяці – маршрутамі Перамогі” і іншыя.
У перыяд работы першай змены аздараўленчага лагера працягне сваю дзейнасць профільны лагер з дзецьмі, зацікаўленымі ў пашырэнні ведаў па беларускай мове, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Шчасновіч Святланы Міхайлаўны. У профільным лагеры будуць займацца 5 навучэнцаў нашай установы ва ўзросце ад 11 да 13 гадоў.
Вялікая ўвага у наш час надаецца падтрымцы ў выбары прафесійнай дзейнасці навучэнцаў. Запланаваны заняткі па развіцці тэхнічнай творчасці дзяцей, мадэліраванні і канструяванні з настаўнікам працоўнага навучання Івановым Васіліем Паўлавічам. У рамках тэматычных заняткаў “Прафесіі маіх бацькоў” плануюцца экскурсіі ў Мінскі абласны тэхнапарк, аддзяленне паштовай сувязі аграгарадка Забалоцце.
Неабходнай умовай для аздараўлення і адпачынку дзяцей з’яўляецца бяспека выхаванцаў. Асаблівая ўвага надаецца прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, замацаванню правіл дарожнага руху і пажарнай бяспекі. Кожны дзень будуць праводзіцца хвілінка бяспекі і здароўя, запланаваны мерапрыемствы, напраўленныя на прафілактыку курэння і ужывання наркатычных сродкаў.
Хочацца верыць, што выхаваўчыя мерапрыемствы аздараўленчага лагера здолеюць ўзмацніць павагу і любоў маленькіх дапытлівых грамадзян да сваёй Радзімы, дапамогуць ім стаць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі.
Начальнік адараўленчага лагера __________ Л.А. Блешчык