Дванаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры "Краіна Здароўя"

Дата: 17 июня 2022 в 13:43
136 просмотров

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры была арганізавана экскурсія на прадпрыемства ў Мінскі абласны тэхнапарк, які знаходзіцца ў вёсцы Станок-Вадзіца Смалявіцкага раёна.

          Тэма экскурсіі: «Людзі працы».

          Мэта: прафесійная арыентацыя школьнікаў праз фарміраванне станоўчых адносін да рабочых прафесій.

         Такая форма профарыентацыйнай работы з’яўляецца найбольш эфектыўнай у прафесійным самаазначэнні дзяцей у будучым. Падчас экскурсіі навучэнцы пашырылі кругагляд аб прафесіях, сваімі вачыма убачылі працэс зборкі дызельных генератараў і дызельных насосаў, шмат даведаліся пра працэс загартоўкі і апрацоўкі фасаднага шкла, перапрацоўкі гумавых шын.

          У сусветны дзень донара выхаванцы лагера з цікавасцю даведваліся пра жыццёвую значнасць крыві для чалавека і пра донараў, якія кожны дзень выратоўваюць людзей. З азартам сапернічалі дзеці ў час спартыўных спаборніцтваў «Будзьце здаровы!». Даведаліся, як бяспечна сябе паводзіць ў час навальніцы на хвілінцы бяспекі «Навальніца. Як пазбегныць бяды».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.