Трынаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры "Краіна Здароўя"

Дата: 18 июня 2022 в 15:04
178 просмотров

15 чэрвеня тэма дня – «Сусветны дзень ветру».

       Галоўная мэта гэтага свята – акцэнтаваць увагу грамадства да вялікага патэнцыялу ветраэнергетыкі. Выхаванцы лагера з цікавасцю даведваліся аб развіцці ветраэнергетыкі ў нашай краіне, што можа вырашыць шмат праблем не толькі энергетычнага, але і эканамічнага, а таксама экалагічнага характару. Дзеці даведаліся, як нараджаецца энергія ветру і прыйшлі да высновы, што вецер – гэта добры альтэрнатыўны выточнік энергіі.  Замацавалі свае веды ў час прагулкі-назірання «Адкуль бярэцца вецер», з цікавасцю вызначалі яго напрамкі і сілу.

       Падчас гульнёвай праграмы «Старонкамі роднай зямлі» навучэнцы працавалі з картай Беларусі, расказвалі пра гісторыю свайго краю, даведваліся пра паходжанне вуліц сваёй вёскі.  На хвілінцы бяспекі «Асцярожна! Бяздомныя жывёлы!» прааналізавалі небяспечныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць пры сустрэчы з бяздомнымі жывёламі, адпрацавалі правілы паводзін з імі. З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай паласе перашкод «Ветразі», дзе спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці і вынослівасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.