Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Пятнаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры «Краіна Здароўя»

Дата: 18 июня 2022 в 16:27
Автор: Макась А. А.
124 просмотра

17 чэрвеня тэма дня – «Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай».

       Выхаванцы лагера даведаліся аб праблеме сусветнага значэння, аб тым, што засушлівыя экасістэмы пакрываюць больш трэці сушы Зямлі. У чарговы раз пераканіліся ў тым, як добра жывецца ў нашай краіне, з нашым лагодным кліматам і прыгожай прыродай. Падчас краязнаўчай віктарыны «Ці ведаеш ты свой край?» дзеці пашырылі свой кругагляд пра цікавыя мясціны нашай Радзімы, пра спартыўныя дасягненні, брэнды Рэспублікі Беларусь. Пазнаёміліся з разнастайнасцю раслін і жывёл, экасістэмамі вадаёма падчас экскурсіі «Флора і фауна нашага азярца». Менавіта перад экскурсіяй замацавалі свае веды пра небяспечныя сустрэчы са шкоднымі насякомымі падчас хвілінкі здароўя «Асцярожна, кляшчы!».

       Як і заўсёды, вельмі цікава быў праведзены фізкультурна-аздараўленчы занятак «Вас вызывае спартландыя!», які садзейнічаў умацаванню здароўя вучняў, развіццю сілы і  лоўкасці.

       Асабліва запомніцца дзецям сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Белы Д.П.. Ён правёў грунтоўную размову з дзецьмі аб правілах паводзін у грамадскіх  месцах, адказаў на іх пытанні, папярэдзіў аб наступствах правапарушэнняў і нават паспеў пагуляць з імі у лагічныя гульні, развіваючыя кругагляд і эрудыцыю.   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.