Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Васемнаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры «Краіна Здароўя»

Дата: 21 июня 2022 в 22:03
Автор: Макась А. А.
151 просмотр

21 чэрвеня тэма дня – «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа».

       Мерапрыемствы дня прысвечаны таму, каб паказаць дзецям, што Вялікая Айчынная вайна – небывалая ў гісторыі па сваім маштабам і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць аб гэтым будзе жыць вечна. Падчас гадзіны памяці «Іх подзвіг не забудзем ніколі» навучэнцы наведалі школьную музейную экспазіцыю «Іх жыцце – Подзвіг», дзе з вялікай цікавасцю разглядалі экспанаты і фотаздымкі, слухалі паведамленне старэйшага піянера Касцюка Фёдара пра лёсы чырвонаармейцаў. 

       У гэты ж дзень выхаванцы лагера прынялі ўдзел ў рэспубліканскім экскурсійным марафоне «Дзіцячы аўтапоезд», напрамак акцыі: «Памятаць, каб не паўтарыць». Была арганізавана экскурсія да помніка падпольшчыкам вёскі Мікалаевічы «Маршрутамі памяці – маршрутамі Перамогі» з хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.

         Вялікая ўвага надаецца прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця ў час хвілінкі здароўя «Жыцце, здароўе, побыт», а таксама спартыўнаму турніру «Крок наперад».

         Кожны дзень ў аздараўленчым лагеры «Краіна Здароўя» праходзіў у ненадакучлівай, цікавай і займальнай для дзяцей форме. Выхаванцы змаглі добра адпачыць, атрымалі зарад бадзёрасці, пазналі шмат цікавага, сталі дружнай камандай, змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і  павагу да нацыянальных традыцый свайго народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.