Шаснаццаты дзень ў аздараўленчым лагеры «Краіна Здароўя»

Дата: 18 июня 2022 в 16:34
150 просмотров

18 чэрвеня прысвечаны «Дню медыцынскіх работнікаў», менавіта таму ўсе мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця.

       Падчас гульні-падарожжа   «Здароўе і мы – найлепшыя сябры» дзеці ўпэўніліся, наколькі важна зберагчы сваё здароўе, выконваць правілы гігіены, развіваць і удасканальваць рухомыя навыкі. У час праведзенай эстафеты «Выходзь гуляць і забаўляцца» выхаванцы з задавальненнем развучвалі новыя рухомыя гульні, праявілі найлепшыя спартыўная якасці. У працэсе праведзенай хвілінкі здароўя «Хочаш быць здаровым – загартоўвайся!» замацавалі навыкі аздараўленчых і загартоўваючых мерапрыемстваў. Не забыліся прыбрацца за сабой і навесці парадак на гульнёвых пляцоўках у час працоўнай акцыі «Чысціня вакол нас».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.