Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

3 ліпеня ў Беларусі  адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Дата: 2 июля 2019 в 16:10
Автор: Макась А. А.
532 просмотра

 3 ліпеня ў Беларусі  адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

   Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе.

     Беларусі першай давялося прыняць на сябе ўдары гітлераўскіх полчышчаў, аМінск на другі дзень вайны трапіў пад бязлітасную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл. На подступах да горада гітлераўцы сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва мужна змагаліся з ворагам 100-я і 64-я стралковыя дывізіі. Але 28 чэрвеня фашыстам удалося авалодаць Мінскам. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі. Мінск быў акупіраваны, але не пакораны.

   У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 гады сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны. У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне за яе загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

    Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.